- Галоўная
- →
- Навіны
IV міжнародны рэтра-мота фестываль «Кола часу 2016»
IV міжнародны рэтра-мота фестываль «Кола часу 2016»
25 чэрвеня на тэрыторыі Вяслярнага канала (Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту) пройдзе IV міжнародны рэтра-мота фестываль «Кола часу 2016».
Госці фестывалю змогуць убачыць відовішчнае рэтра-мота ралі па маляўнічым маршруце ўздоўж берага, наведаць мота-базар і рэтра-базар, пакатацца на катамаранах, прагулачных лодках, атракцыёнах.
Галоўныя складнікі фестывалю - рэтра-матацыклы і іх аматары, для якіх арганізатары падрыхтавалі больш за 20 намінацый. Сярод іх ёсць такія навінкі, як намінацыя «It's my Love», дзе пераможца атрымае прыз глядацкіх сімпатый, а таксама намінацыя «як мастак мастаку» - тут самі ўдзельнікі будуць выбіраць лепшы з матацыклаў.
Таксама ў праграме фестывалю:
- выстава матацыклаў, пабудаваных сваімі рукамі ў рэтра-стылі;
- выстава экспазіцый з прыватных музеяў і прыватных калекцый;
- «Retro-Fashion» - конкурс для гледачоў, апранутых у рэтра-ўборы;
- 25-годдзе «Мінскага трафея» - святкаванне юбілею першага буйнога рэтра-мота мерапрыемства ў Беларусі і ўшанаванне яго арганізатараў і ўдзельнікаў;
- пункты харчавання.
Месца: Мінская вобл., Мінскі р-н, г. Заслаўе, вул. Ганолес, 1
Час: 25 чэрвеня 2016 года