- Галоўная
- →
- Навіны
Свята сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава»

Свята сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава»
У падножжа Замкавай гары г. Браслава 28 мая 2016 года пройдзе свята сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава». У мерапрыемстве прымуць удзел клубы гістарычнай рэканструкцыі IX-XIII стагоддзяў з Беларусі, Латвіі, Польшчы, вулічны тэатр «VIR», гурт «NAVI». Ремеслянные шэрагі, палаткі з пачастункамі сярэднявечнай кухні сустрэнуць гасцей горада Браслава. Рыцарскі турнір, яркае вогненнае шоў і маляўнічы салют - усё гэта ў рамках сапраўднай атмасферы чароўнага сярэднявечча!
- Праграма свята сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава»:
- Парк «Ляснічоўка»:
16.00 - 18.00 - удзел клубаў гістарычнай рэканструкцыі ў адкрыцці Міжнароднага свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы».
- Замкавая гара:
18.00 - 18.30 - шэсце воінаў па гарадзішчы Замкавая гара. Урачыстае адкрыццё свята. Прадстаўленне клубаў. Здабыча «жывога агню»;
18.30 - 19.00 - тэатральнае прадстаўленне «Жылі-былі Гагылі» вулічнага тэатра «VIR»;
19.00 - 19.40 - камандныя спаборніцтвы рыцараў;
19.40 - 20.10 - сярэднявечныя танцы і музыка гурта «Літы талер» і вулічнага тэатра «VIR»;
20.10 - 20.40 - камандныя спаборніцтвы рыцараў;
20.40 - 21.10 - выступ гурта «Этнафанічная талака» УА «Беларускі універсітэт культуры і мастацтва»; 21.10 - 22.20 - выступ гурта «NAVI»;
22.20 - 22.50 - падвядзенне вынікаў, узнагароджанне удзельнікаў. Падвядзенне вынікаў конкурсу на лепшы сувенір з лагатыпам свята;
22.50 - 23.00 - шэсце з паходнямі;
23.00 - 23.30 - шоу агню, салют.
Час: 28 мая 2016 года, з 16.00 да 23.30.
Падзеі горада Браслаў
-
падрабязней
На беразе маляўнічага возера Дрывяты зноў памкнуцца тысячы аматараў музыкі, драйва і волі, каб тры дні цешыцца жывымі выступамі топавых артыстаў, гарачымі танцамі і атмасферай сапраўднага летняга свята!
У праграме:
- Галоўная сцэна з хэдлайнерамі з Беларусі і замежжа
- Электронная сцэна для аматараў начных рытмаў
- Пляжная зона і актывацыі ад партнёраў
- Фудкорты, крэатыўныя майстэрні, маркет лакальных брэндаў і шмат што іншае!
Працуе кемпінг, зоны адпачынку і паркоўка — усё для камфортнага і вясёлага ўікэнда на беразе возера.
«Viva Braslav» — гэта не проста фэсць, а цэлая музычная планета, дзе кожны знойдзе сваю хвалю!
Сачыце за навінамі, не прапусціце старту продажаў квіткоў і далучайцеся да тысяч шчаслівых людзей на вольным паветры!
Месца: Віцебская вобласць, г. Браслаў
Час: 25 - 27 ліпеня 2025 года