Фолк фэст «Вольнае паветра»

Студзень8Люты7Сакавiк11Красавiк4Май7Чэрвень13Ліпень11Жнiвень7Вераснь6Кастрычнiк3Лiстапад3Снежнь2
Фолк фэст «Вольнае паветра»

Фолк фэст «Вольнае паветра»

Валожын , Фэст 16 Ліпеня 2016

16 ліпеня 2016 года на хутары Шаблі пройдзе фолк фэст «Вольнае паветра». Геаграфія выступоўцаў фэсту шырокая: у розныя гады на хутары выступалі і ўкраінская «Дахабраха», і нямецкія «Di Grine Kuzine», «Feindrehstar», гучалі і балканскія матывы ад піцерскіх «Theodor Bastard», чутна была музыка з Буратыі Namgar, выходзілі на сцэну як мэтры беларускага фолку этна-трыа «Троіца» і «Kriwi», так і маладыя гурты «Harotnica» і «Re1ikt», а ноччу ды-джэі з Літвы «Baltic Balcan» ладзілі дыскатэкі і чыл-аўт зоны для тых, хто яшчэ не стаміўся. Ля вогнішча заўсёды збіраліся прыхільнікі паспяваць пад гітару.

У гэтым годзе фестываль, як і раней, будзе арыентаваны на беларускую культуру і музыку. Гасцей чакаюць як сюрпрызы, так і традыцыйныя катання на тралее і народная забава - турнір па кіданню каровіных кізякоў. Па сутнасці фестываль будзе падобны на папярэдні, які праводзіўся ў 2014 годзе і па часу супадаў з Купаллем. На ім будуць прадстаўлены калектывы, якія сімвалізуюць паэтапнае развіццё фолк-музыкі - ад бабуліных песнапенняў на прызбе да прафесійных кампазіцый, якія сёння транслююцца праз СМІ. На хутары ўжо з'явілася другая сцэна, а намётавы лагер з падножжа ўзгорка перамясціўся наверх. Наведвальнікаў чакаюць і іншыя паляпшэння ў інфраструктуры «Шаблі».

Месца: хутар Шаблі, в. Мал. Запруддзе, Валожынскі р-н
Час: 16 ліпеня 2016 года, 14:00