ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Геадэзічны пункт «Дзебесі »

Замовіць экскурсію
Тып: Помнікі Дата ўтварэння: 1820 г Статус: Міжнароднага значэння Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён, в. Дебесі

Дуга Струвэ – сетка з 265 трыангуляцыённых пунктаў, якая перасякае з поўначы на поўдзень 10 еўрапейскіх дзяржаў: Нарвегію, Швецыю, Фінляндыю, Расію, Эстонію, Латвію, Літву, Беларусь, Украіну і Малдову. Стваралася з 1816 па 1855 гады з мэтай вызначэння параметраў Зямлі, яе формы і памеру. Вымярэнні праводзіліся пад кіраўніцтвам вядомага рускага астранома, акадэміка, першага дырэктара Пулкаўскай абсерваторыі Струвэ Васіля Якаўлевіча. Дзякуючы гэтым аб'ектам было даказана тое, што Зямля мае форму не ідэальнага шара, а эліпсоіда. Навукоўцы сцвярджаюць, што, нягледзячы на часавыя змены рэльефу мясцовасці, розніца паміж сучаснымі і старадаўнімі вымярэннямі мерыдыяна склала меней 3,5 см.

Дуга Струвэ ўключана ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. З 265 кропак захаваліся толькі 34. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца 19 геадэзічных пунктаў – гэта больш, чым у любой іншай краіне, 6 з іх занесены ў Спіс сусветнай спадчыны. На ўсіх пунктах усталяваны металічныя чатырохкантовыя піраміды, а дадатковыя стэлы-помнікі (абеліск вышынёй 1,5 м, увянчаны 100-кілаграмовым «зямным» шарам з контурам Беларусі) можна ўбачыць у пунктах геадэзічнай дугі «Чэкуцк», «Ляскавічы», «Асоўніца».

раскрыць увесь тэкст

Размяшчэнне на карце - Геадэзічны пункт «Дзебесі »

Адрас Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён, в. Дебесі GPS Google: 54.523724′ N, 25.942296′ E