ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Мохаўскі курганны могільнік

Замовіць экскурсію
Тып: Могілкі, пахаванні, капліцы, Археалагічныя помнікі Статус: Рэспубліканскага значэння Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, Лоеўскі раён, в. Мохаў

На тэрыторыі Лоеўскага раёна, у 2-3 км. ад вёскі Мохаў размешчана некалькі важных археалагічных аб'ектаў мілаградскай культуры ранняга жалезнага веку (VII - III стст. да н.э.) старажытнае гарадзішча, бескурганны і курганны могільнікі.

Падчас раскопак гарадзішча, якія праводзіліся навукоўцамі з Акадэміі Навук у 1950-я гг., былі знойдзены рэшткі жылля, вялікая колькасць гаспадарчых ям, жалезны серп, гліняныя фігуркі і абломкі глінянага посуду.

Таксама ў сярэдзіне ХХ стагоддзя неаднаразова праводзіліся раскопкі бескурганнага могільніка. У выніку была знойдзена тры пахавання паводле абраду трупаспалення, абломкі керамікі і чалавечыя рэшткі.

раскрыць увесь тэкст

Размяшчэнне на карце - Мохаўскі курганны могільнік

Адрас Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, Лоеўскі раён, в. Мохаў GPS Google: 52.000389′ N, 30.738630′ E