ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Вольнаўская Свята-Траецкая царква

Замовіць экскурсію
Тып: Цэрквы Стыль: рокако Дата ўтварэння: 1768 г Статус: Рэспубліканскага значэння Барановіцкі раён, в. Вольна

в. Вольна ”Царква Святой Троіцы”

У пісьмовых крыніцах гэта месца ўпершыню згадваецца як сяло Волнае ў сярэдзіне XVI стагоддзя. У сярэдзіне XVII стагоддзя ў в. Вольна быў збудаваны манастыр базыліянінаў. На яго тэрыторыі быў адкрыты шпіталь для пажылых людзей, і школа для дзяцей шляхцічаў Камінскіх, дзе іх вучылі не толькі чытанню і пісьму, але і асновам філасофіі.
Сяло Вольна 150 гадоў належыла Камінскім. У другой палове XVIII стагоддзя Вольна ў Камінскіх купілі шляхцічы Дамыслоўскія. Па загадзе Міхася Дамыслоўскага стары драўляны ўніяцкі манастыр знеслі, а на яго месцы ў 1768 году пабудавалі новую царкву, якая была асвянчона ў гонар Святой Сёмухі. Пры базыльянскім манастыры існавала школа, у якой вучыўся мастацтвазнавец, архітэктар і скульптар Рафал Слізень.
Вольна славіцца сваім унікальным храмам, Свята-Траецкай царквой (раней - уніяцкай, цяпер - праваслаўнай). Траецкая царква (1768г.) -  помнік архітэктуры ”віленскага барока”. Гэта адзін з нешматлікіх захаваных помнікаў архітэктуры ”віленскага барока”. Да барочнай эстэтыкі належыцьі рэльефнае налепнае пано з мілітарысцкай атрыбутыкай у стылі ракако, якое ўпрыгожвае фасад царквы. Пабудавана з цэглы як царква базыліянінаў. Уяўляе сабою троехнефную двухвежавую базіліку. З 1895 гады пераасвешчана ў праваслаўную царкву, тут знаходзіцца вобраз XVIII стагоддзі ”Святы Мікалай”. Троіцкая царква, акутана духам беларускай архітэктуры XVII стагоддзя.
Белая пастава храма здалёк відаць у цёмна-зялёных шатах старога парку пры сядзібе Слізняў. На жаль, ад былога маёнтка захаваўся толькі гэты парк. раскрыць увесь тэкст

Фота - Вольнаўская Свята-Траецкая царква

Размяшчэнне на карце - Вольнаўская Свята-Траецкая царква

Адрас Барановіцкі раён, в. Вольна GPS Google: 53.296074′ N, 26.233125′ E