ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Булачна-кандытарская кампанія «Домочай»

Замовіць экскурсію
Тып: Вытворчыя будынкі і аб'екты Дата ўтварэння: 1927 г Статус: Фабрыкі і заводы Рэспубліка Беларусь, 212022 г. Магілёў, вул. Касманаўтаў, 39а

Булачна-кандытарская кампанія «Домочай» пачынае сваю гісторыю з далёкага 1927 году, калі быў утвораны Магілёўскі хлебакамбінат. З 1972 года было створана Магілёўскае абласное вытворчае аб'яднанне хлебапякарнай прамысловасці. А ў 2001 годзе аб'яднанне было перайменавана ў Рэспубліканскае унітарнае вытворчае прадпрыемства «Магілёўхлебпрам». З 27 студзеня 2014 года РУВП «Магілёўхлебпрам» перайменаваны ў ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Домочай».

ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Домочай» з'яўляецца самым буйным вытворцам хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў у Магілёўскай вобласці. Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці шырокага асартыменту хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, у тым ліку дыетычнай і узбагачанай прадукцыі. Кандытарскія вырабы прадстаўлены пернікамі, печывам аўсяным, цукровым, прысмакамі мучнымі і цукровымі, тартамі, пірожнымі.

На экскурсіі Вы даведаецеся, колькі відаў хлебабулачных вырабаў бывае, чым яны адрозніваюцца паміж сабой, ўбачыце працэс вырабу хлеба ад замесу цеста да ўпакоўкі, зможаце пакаштаваць гарачага хлеба, і, вядома ж, атрымаць смачныя і карысныя падарункі ад кампаніі «Домочай».

раскрыць увесь тэкст

Фота - Булачна-кандытарская кампанія «Домочай»

Размяшчэнне на карце - Булачна-кандытарская кампанія «Домочай»

Адрас Рэспубліка Беларусь, 212022 г. Магілёў, вул. Касманаўтаў, 39а GPS Google: 53.900239′ N, 30.295631′ E