Верхнядзвінскі Касцёл Нараджэння Панны Марыі
Замовіць экскурсію Касцёл Нараджэння Панны Марыі пабудаваны ў 1809 годзе з каменя, у 1867 годзе яго рамантавалі і перабудоўвалі. У 1860 году побач з касцёлам быў узведзены парафіяльны дом. Яшчэ адзін рамонт прайшоў тут ў 1899 годзе пасля пажару. У 1917 годзе касцёл разрабавалі, а ў будынку адкрылі крамы. У 1990-х гадах будынак вярнулі царке і аднавілі.
У архітэктуры храма бачны рысы стыляў барока і неаготыкі. Храм трохнефны, з трохграннай апсідай, накрытай двухсхільным дахам. Унутраная прастора перакрыта цыліндрычным скляпеннем на падпружных арках. Нефы падзеленыя аркадай на слупах і сканчаюцца трыма алтарамі, галоўны неф упрыгожаны дарыйскім чатырохкалонным порцікам.
раскрыць увесь тэкст