ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Мядзельскі касцёл Божай Маці Шкаплернай

Замовіць экскурсію
Тып: , Касцёлы Стыль: барока Дата ўтварэння: 1754 г Статус: Рэспубліканскага значэння Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., г. Мядзель, вулiца Мiра

Мядзелскі касцёл - помнік архітэктуры барока з элементамі ракако, пабудаваны ў 1754  годзе з цэглы для ордэна манахаў-кармелітаў, гэта рэдкі для Беларусі помнік цэнтрычнай кампазіцыі і ён не мае аналогаў сярод кармеліцкіх храмам. Пабудаваў храм стараста Антоній Кошчыц, які валодаў Старым Мядзелем у сярэдзіне XVIII стагоддзя. З Рыма ён прывёз мошчы Святога Юстыніяна (пазней перанесены ў Мосарскі касцёл) і сюды пацягнуліся шматлікія паломнікі.

З імем Антонія Кошчыца злучана легенда. У яго ў сям”і доўгі час не быў спадчынніка. Марачы пра нараджэнне сына, ён маліў Бога, хадзіў у Кіеўскую Лаўру, ездзіў у Іерусалім, быўшы ў Рыме, даў зарок, што калі жонка народзіць сына, то ён пабудуе ў Старым Мядзеле касцёл. Цуд адбыўся - нарадзіўся доўгачаканы сын. Антоній стрымаў слова і храм быў пабудаваны.

На адной тэрыторыі знаходзіцца касцёл  і сам манастыр кармелітаў. У інтэр”еры касцёла захаваліся арыгінальныя фрэскі. Дайшоў да нашых дзён і будынак плябаніі ў Старым Мядзеле - двухпавярховы, з двускатным высокім дахам.

У 1832 годзе царскія ўлады ліквідавалі манастыр, у 1866 годзе яго аддалі праваслаўным. У 1920 вярнулі каталікам, праз 25 гадоў святыня была зачынена і толькі ў 1989 г. касцёл быў аддадзены вернікам і падняты з руін.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Мядзельскі касцёл Божай Маці Шкаплернай

Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Мядзельскі касцёл Божай Маці Шкаплернай

Размяшчэнне на карце - Мядзельскі касцёл Божай Маці Шкаплернай

Адрас Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., г. Мядзель, вулiца Мiра GPS Google: 54.882396′ N, 26.922602′ E