ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Беразвечскі манастыр базыліянінаў

Замовіць экскурсію
Тып: Манастыры, Месца паломніцтва Стыль: барока Дата ўтварэння: 1756 - 1763 гг Статус: Рэспубліканскага значэння Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобл., г. Глыбокае, прадмесце Беразвечча

Беразвечча — прадмесце Глыбокага, уключанае ў рысу горада ў XX ст. Манастыр быў заснаваны Іосіфам Карсакам, ён падарыў уніятам свой маёнтак Беразвечча, дзе яшчэ пры яго бацьку Льве Карсаку была пабудавана праваслаўная царква. У 1643 году Іосіф Карсак памёр, і ў тым жа годзе ў маёнтку быў заснаваны мужчынскі базыльянскі манастыр.

У 1756 - 1763 гадах на месцы ранейшых драўляных пабудоў базыліянінаў на сродкі памерлага Карсака будуецца каменны манастыр з царквой, якую на першым этапе майстравалі па праекце архітэктара Іягана Крыштофа Глаубіца. Пасля яго замяніў кракаўскі дойлід Ян Дідэрштэйн. У 60-х гадах ХVІІІ стагоддзя канчаткова сфармаваўся архітэктурны комплекс, які ўключаў у сябе царкву з зімовай капліцай, жылы двухпавярховы корпус, гаспадарчыя пабудовы, сад. Усё гэта было абнесена каменнай агароджай з брамай.

Заняпад мясціны базыліянінаў пачаўся ў 1839 годзе, пасля Полацкага сабора, які згуртаваў уніятаў з праваслаўнымі. Праваслаўны мужчынскі манастыр праіснаваў у Беразвеччы трыццаць два гады (1842 - 1874). Затым, ужо напачатку XX стагоддзя, яго змяніў жаночы праваслаўны манастыр са школай на 35 выхаванак. У 1919 годзе праваслаўная царква перайшла да каталікоў і была асветлена як касцёл у імя Святых апосталаў Пятра і Паўла, а манастыр быў прыстасаваны для месцавання палка польскіх памежных войскаў.

З 1939 па 1941 гадах тут знаходзіліся сталінскія засценкі: НКУС ўтрымоўваў ў манастыры каля 2 тысяч палітвязняў. Не абыйшлі мясціну трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, калі ў гэтых сценах у верасні 1941 года гітлераўцы ўладкавалі лагер масавага знішчэння савецкіх ваеннапалонных, так званы шталаг № 351. Ён праіснаваў да ліпеня 1944 года.

Касцёл, пашкоджаны ў Другую сусветную вайну, у 1970 годзе быў падарваны. Сёння ў будынку комплексу былога базыльянскага манастыра знаходзіцца выпраўленчая калонія.

У 2004 годзе сінодам Беларускай праваслаўнай царквы было прынята рашэнне адрадзіць Беразвечскі жаночы манастыр у гонар Архістратыга Божага Міхаіла ў Глыбокім. У тым жа годзе сем сясцёр з ігуменней Анфісай з Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра прыбылі ў Беразвеччы. У 2006 г. быў узведзены храм у гонар свяціцеля Ціхана Задонскага, дзе цяпер моляцца манашкі Беразвечскага манастыра.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Беразвечскі манастыр базыліянінаў

Размяшчэнне на карце - Беразвечскі манастыр базыліянінаў

Адрас Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобл., г. Глыбокае, прадмесце Беразвечча GPS Google: 55.164582′ N, 27.67306′ E