Радашковіцкі Троіцкі касцёл
Замовіць экскурсіюРадашковічы - невялікі пасёлак пад Мiнскам, якi летам тоне у зеляніне густых беларускіх лясоў. Тут размешчаны Троіцкі касцёл, з якім звязаны лёс Івана Дамінікавіча Луцэвіча - класіка беларускай літаратуры, паэта, драматурга, публіцыста, больш вядомага як Янка Купала.
Троіцкі касцёл быў заснаваны ў Радашковічах яшчэ ў 1447 годзе. Менавіта ў сувязі з гэтай падзеяй паселішча ўпершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах. Спачатку храм быў драўляным, аднак неўзабаве быў разбураны. У сярэдзіне XIX стагоддзя на яго месцы ўзвялі новы каменны касцёл на ахвяраванні мясцовых памешчыкаў Валадковiчаў.
На сённяшні дзень Троіцкі касцёл з”яўляецца помнікам эпохі класіцызму. Ён уяўляе сабой трохнефную базіліку з двума вежамі.
Як сведчаць крыніцы, у 1882 годзе ў Радашковіцкім храме хрысцілі Янку Купалу - песняра беларускай зямлі, аўтара п”ес «Паўлінка», «Раскіданае гняздо», «Тутэйшыя» і іншых.
раскрыць увесь тэкст