ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Тураўская царква Усіх Святых

Замовіць экскурсію
Тып: Цэрквы, Драўлянае дойлідства Дата ўтварэння: 1810 г Статус: Рэспубліканскага значэння Рэспубліка Беларусь, Гомельскі р-н, Жыткавіцкі р-н, г. Тураў, вул. Ленінская, д. 99

Пабудавана ў 1810г. з дрэва. Царква трохсрубная: прастакутныя ў плане прытворшчыкі, асноўны аб”ём і алтарная апсіда складзена з бруса на падмурку і накрыта бляхай. Сцены знадворку абабіты дошкамі, прарэзаны прастакутнымі аконнымі праёмамі. Спачатку ўсе тры зруба мелі шатровае завяршэнне з дэкаратыўнымі галоўкамі і крыжамі. Пры перабудове храма ў XX у. завяршэнні былі заменены двухсхільнымі дахамі. Тады ж з захаду да створкі прыбудавана двухярусная званіца (васьмярык на паўасьміне), завершаная шатровым дахам. Усе памяшканні злучаны паміж сабой вялікімі праёмамі (прастакутнымі ў створцы і са зрэзанымі кутамі ў алтары). Алтарная частка адлучана ад асноўнага аб”ёму двух”ярусным разьбяным іканастасам. Царская брама ўпрыгожана ракайль і разеткамі.

Царква - помнік драўлянага дойлідства.  У якасці аб”екта гісторыка-культурнай спадчыны ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Тураўскія крыжы выраблены з каменя ў ХII стагоддзі. Выяўлены ў Тураве , і навакольных вёсках Верасніца, Цвінтар, Перароў, Хлупін, Стражаўцы і іншых. З”яўляюцца знакам веры і прадметам культавай глыбокай пашаны для хрысціян. Мясцовыя жыхары вешалі на крыжы стужкі, лампадки, пакрывалі іх хусткамі, ахвяравалі да падножжа крыжоў манеты, сувоі, мяса, рыбу, птушак, хадзілі да іх хросным ходам.

Паводле павер”я, Тураўскія крыжы прыплылі па Дняпры і Прыпяці з Кіева і абараняюць ад хвароб.

Усяго налічвалася больш дзесяці крыжоў вышынёй ад 1 да 2 м і шырынёй 0,6-0,7 м. Найболей вядомым з”яўляецца Тураўскі ці Святы крыж, які стаяў на могілкі ў в.Цвінтар на беразе р. Прыпяць. У наш час захоўваецца ў Гомельскім абласным краязнаўчым музеі. Там жа знаходзяцца і два крыжа з тураўскіх Барысаглебскіх могілак. Над крыжамі ў вёсках Цвінтар і Верасніца былі пабудаваны капліцы. Некаторыя Тураўскія крыжы знаходзяцца ва Ўсясвяцкай царкве.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Тураўская царква Усіх Святых

Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Тураўская царква Усіх Святых

Размяшчэнне на карце - Тураўская царква Усіх Святых

Адрас Рэспубліка Беларусь, Гомельскі р-н, Жыткавіцкі р-н, г. Тураў, вул. Ленінская, д. 99 GPS Google: 52.067636′ N, 27.736377′ E