ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Слонімскае гарадішча- замчышча

Замовіць экскурсію
Тып: Археалагічныя помнікі Дата ўтварэння: 15 стагоддзе Статус: Регіянальнага значэння Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г.Слонім

Старажытна-слонімскае замчышча (спачатку гарадзішча) знаходзіцца ў Гарадзенскай вобласці, г. Слонім. Тут у 12 cт. знаходзіўся Слонімскі драўляны замак, з 16 па 18 стагоддзі – рэзідэнцыя Слонімскіх старастаў. У гэтай частцы гістарычнага цэнтра Слоніма захаваліся канал працягласцю ў 1 км і аўстэрыя (заезджая хата), якія ўваходзілі ў архітэктурна-ландшафтны комплекс М.К.Агінскага.
Слонім (Услонім, Вслонім) згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1252 г. Аднак селішча было заснавана на два стагоддзі раней. Пра гэта сведчыць замчышча, якое знаходзіцца ў цэнтры сучаснага горада. Гістарычны цэнтр змесцаваны на левым беразе ракі Шчары. У ХVII у. тут стаяў драўляны замак старасты горада канцлера Льва Сапегі, а пазней на гэтым месцы вялікі гетман літоўскі Міхал Казімір Агінскі пабудаваў выдатны палац з тэатрам, друкарняй, манежам, аранжарэяй, гаспадарчымі пабудовамі, сажалкай і садам. На жаль, да сённяшніх дзён захавалася толькі аўстэрыя (заезджая хата, 2-я палова ХVIIІ ст.).

раскрыць увесь тэкст

Размяшчэнне на карце - Слонімскае гарадішча- замчышча

Адрас Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г.Слонім