Мсціслўскі касцёл Унебаўзяцця Божай Маці
Замовіць экскурсіюКармеліцкі касцёл Унебаўзяцця Божай Маці - самы выбітны помнік горада. Пабудаваны ў 1620 году на месцы драўлянага. У 1746-1750 рэканструяваны вядомым архітэктарам у стылі позняга, віленскага, барока І. Глаубіцам і часткова перабудаваны ў 1887 годзе.
Будынак касцёла мае выгляд каменнай трохнефавай базілікі з двухвежавым фасадам і пяціграннай апсідай. Сцены, таўшчыня якіх дасягае паўтары метраў, абтынкованы і ўпрыгожаны пілястрамі, карнізамі.
Інтэр”ер упрыгожаны ляпнымі алтарамі і фрэскамі ў стылі барока. Захавалася каля 20 кампазіцый на музычную і батальную тэматыку, у тым ліку на пэўныя гістарычныя тэмы: ”Узяцце Мсціслава маскоўскім войскам у 1654 годзе” і ”Забойства ксяндзоў”, якія з”яўляюцца незвычайнымі для храмавага жывапісу. У алтарнай частцы інтэр”еру размешчаны медальёны з малюнкам мецэнатаў, якія ахвяравалі асабістыя сродкі на будаўніцтва храма.
На падыходзе да храма пабудавана ўваходная цагляная брама ў выглядзе 3-х арак.
раскрыць увесь тэкстФота - Мсціслўскі касцёл Унебаўзяцця Божай Маці
Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Мсціслўскі касцёл Унебаўзяцця Божай Маці
-
Мсціслаўль-Пустынкі
- Даты па запыце
- Працягласць: 14:00 г.
- паслугі атэставанага экскурсавода
- транспартныя паслугі
-
Магілёў-Мсціслаў (2 дня)
- Даты па запыце
- Працягласць: 2 дня
- паслугі атэставанага экскурсавода
- транспартныя паслугі