Сядзіба Тышкевічаў
Замовіць экскурсіюСядзіба Тышкевічаў - помнік культурна-гістарычнай спадчыны, эпоха развіцця навуковай археалогіі, этнаграфіі, краязнаўства, музейнай справы, фалькларыстыкі.
У 1801 г. граф Пій Феліцыянавіч Тышкевіч стаў адзіным поўнаўладным уладальнікам лагойскага маёнтка. У 1815 г. ён пабудаваў двухпавярховы каменны палац у стылі класіцызму . На сядзібным двары знаходзіліся «кухні», склеп, стойня, вазовня і іншыя гаспадарчыя пабудовы. Каля палаца быў заснаваны парк.
Аб”ёмную кампазіцыю палаца фармавалі 3 злучаныя паміж сабой часткі: сярэдняя 2-павярховая і дзве бакавых аднапавярховых. З паркавага боку ў палацы вельмі добра праглядаўся паўкруглы эркер з шасцю прысценнымi калонамі і закругленым атiкам у завяршэнні. Вакол эркера праходзіла назіральная тэраса са спускамі, з якой адчыняліся паркавыя краявіды. Усе часткі палаца былі накрытыя двухсхільным дахам.
Парадныя апартаменты палаца нагадвалі музейную анфіладу. Тут у 2-х вялізных даўгаватых залах былі прадстаўлены рэчы з багатага музейнага збору . Мастацкае афармленне інтэр”ераў было выканана ў стылі ампір . Аўтарам апошняга, больш поўнага спісу экспанатаў музея быў Юзэф Тышкевіч . Калекцыя складалася з 2 залаў, адзін з іх быў вялікі, другі ледзь менш. Акрамя таго, у зале-сталовай знаходзілася некалькі дзясяткаў радавых партрэтаў гетманаў, біскупаў і архімандрытаў.
Лёс лагойскага палаца Тышкевічаў склался трагічна. Ён перажыў Першую сусветную вайну, але быў разбураны ў гады Вялікай Айчыннай. З таго часу ён больш не аднаўляўся.
раскрыць увесь тэкст