ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Нарачанская Іллінская царква

Замовіць экскурсію
Тып: Цэрквы Стыль: рэтраспектыўна - рускі Дата ўтварэння: 1881 г Статус: Регіянальнага значэння Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Мядзельскі р-н, в. Нарач

Іллінская царква пабудавана з бутавага каменя ў 1881 годзе ў рэтраспектыўна – рускім стылі. Храм складаецца з чатырох, паслядоўна злучаных паміж сабой, частак: званіцы, бабінца, асноўнага аб ёму і апсіды.

Тэрыторыя вакол царквы абнесена агароджай з бутавага каменя. Насупраць галоўнага фасада ў агароджы размешчана двухпролетная брама з цэглы. Трох ярусная званіца, першы ярус якой з”яўляецца тамбурам, утворыць галоўны фасад храма.

Кампазіцыйным цэнтрам інтэр”еру з”яўляецца драўляны двух”ярусны іканастас, дэкараваны разьбой па дрэве. У цэнтры першага яруса – царскія вароты, выкананыя ў тэхніцы скразной разьбы з устаўкамі абразаў. У цэнтры другога яруса – маляўнічая кампазіцыя «Таемная вячэра». Па абодва бакі яе размешчаны абразы. Разьбяны драўляны іканастас – помнік народнай прыкладнай творчасці, узор жывапісу канца ХIХ – пачала ХХ стагоддзя.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Нарачанская Іллінская царква

Размяшчэнне на карце - Нарачанская Іллінская царква

Адрас Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Мядзельскі р-н, в. Нарач GPS Google: 54.935600′ N, 26.689804′ E