Касцёл Узнясення Панны Марыі ў весцы Дзераўная
Замовіць экскурсію
Тып: , Касцёлы
Стыль: готыка
Статус: Регіянальнага значэння
Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, в. Дзераўная
Касцёл Узнясення Панны Марыі - помнік архітэктуры готыкі і рэнесансу. У 1590-1591 гг. будаваўся як кальвінскі храм на сродкі Н.К. Радзівіла і Г.Э. Вішнявецкай, які ў XVII перабудавалі пад Прачысценскі касцёл (захаваўся, цяпер як касцёл Узнясення Панны). У другой палове XVII ст. да яго прыбудавана цагляная вежа, а ў пачатку XIX ст. - уязная брама. Пры касцёле ў XVII - XVIII дзейнічала школа. У падножжа касцёла знаходзяцца магілы з польскімі надпісамі.
У наш час помнік архітэктуры ўяўляе сабой аднанефны касцёл з апсідай і вежай, крыты высокім двускатным дахам. Над галоўным паўночным фасадам узвышаецца трох-ярусная шатровая вежа.