ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Эклектыка

Эклектыка (эклектызм, гістарызм) — кірунак у архітэктуры, які дамінаваў ў Еўропе і Расіі ў 1830-е- 1890-е гг. Для дадзенага стылю характэрна выкарыстанне элементаў «гістарычных» архітэктурных стыляў (неарэнесанс, неабарока, неаготыка, псеўдарускі стыль). Эклектыцы ўласцівыя, з аднаго боку, усе рысы еўрапейскай архітэктуры XV—XVIII стагоддзяў, а з іншага — у ёй ёсць прынцыпова іншыя ўласцівасці. Эклектыка захоўвае архітэктурны ордар, але ў ёй ён губляе сваю выключнасць. Формы і стылі будынка ў эклектыку прывязаны да яго функцыі.