ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Фота - Гомель

Насельніцтва: 535.6 тыс. чал. Статус: Абласны цэнтр Год заснавання: 1142 Гомельская вобласць, Гомельскі раён

Размяшчэнне - Гомель

Гомель - адміністрацыйны цэнтр Гомельскай вобласці і Гомельскага раёна, другі па колькасці насельніцтва горад у краіне. Размешчаны на паўднёвым усходзе рэспублікі на рацэ Сож у 302 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. Сёння Гомель буйны аўтамабільны і чыгуначны вузел вузел рэспублікі, а таксама важны транзітны пункт на дзяржаўнай мяжы з Украінай і Расіяй. Горад знаходзіцца на скрыжаванні дарог E95 (Санкт-Пецярбург – Пскоў – Віцебск – Магілёў – Гомель – Чарнігаў – Кіеў – Адэса – Самсун – Мерзыфон) і М10 (Бранск – Гомель – Калінкавічы – Пінск – Кобрын). Праз горад таксама праходзіць праходзіць аўтамабільная шаша М5 (Мінск – Бабруйск – Гомель). У Гомелі ёсць дзейсны аэрапорт, які здзяйсняе рэйсы ў гарады Расіі і Еўропы.

раскрыць увесь тэкст

Гісторыя развіцця - Гомель

Першае летапіснае згадванне горада адносіцца да 1142 г. У той час Гомель пастаянна пераходзіў у валадарствы ад аднаго князя да іншага. Адзін час ім валодаў Ігар Святаслававіч, які стаў пасля галоўным героем «Слова пра полк Ігараў».

На працягу XII–XIII стагоддзяў дзякуючы выгоднаму геаграфічнаму становішчу горад актыўна развіваўся: з'яўляліся новыя рамёствы, па рацэ Сож ішоў гандаль з гарадамі паўночнай і паўднёвай Русі. Гомель падвяргаўся таксама ў гэты час шматлікім набегам татара-манголаў. Кароткі час горад быў цэнтрам Гомельскага княства, затым Гомельшчына ўвайшла ў склад Чарнігаўскага княства.

У 1335 годзе Гомель быў далучаны князем Альгердам да Вялікага Княства Літоўскага. На працягу XV-XVI стагоддзяў паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам вяліся шматлікія войны за землі Гомельшчыны. Канчаткова Гомель увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага ў 1535 годзе, калі войскі ВКЛ на чале з Ю. Радзівілам, Я. Тарноўским і А. Нямірай захапілі Гомель. У 1560 годзе ў горадзе быў зацверджаны герб Гомелю, а ў 1670 годзе горад атрымаў Магдэбургскае права. Да сярэдзіны XVII стагоддзя ў выніку значных разбурэнняўколькасць жыхароў Гомеля моцна скарацілася, многія рамёствы зніклі і ў выніку горад прыйшоў у заняпад.

Пасля першага падзелу Рэчы паспалітай у 1772 годзе Гомель увайшоў у склад Расійскай імперыі. У 1775 годзе імператрыца Кацярына II падарыла Гомель і Гомельскае стараства ў валоданне вядомаму роду Румянцавых. У далейшым уладальнікам горада стаў князь І. Ф. Паскевіч-Эрыванскі, пад кіраўніцтвам якога горад дасягнуў свайго росквіту: былі адкрыты шкляная мануфактура, цукровы завод, лоева-свячны завод, крупадзерка, канатна-вераўчаныя і лесапільныя прадпрыемствы, некалькі вучэльняў. І. Ф. Паскевіч заснаваў таксама тэатр і Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, які лічыцца ўнікальным музейным комплексам. У сярэдзіне XIX стагоддзя на тры гомельскія кірмашы штогод збіраліся купцы з усёй імперыі.

Да 1913 года Гомель стаў буйным прамысловым і транспартным цэнтрам, у ім пражывала 104,5 тыс. чалавек. Праз горад праходзіла шасейная дарога Санкт-Пецярбург - Адэса, тэлеграфная лінія Санкт-Пецярбург - Севастопаль, Лібава-Роменская чыгунка, Палеская чыгунка. Буйнейшымі прадпрыемствамі таго часу з'яўляліся механічныя майстэрні Лібава-Роменскай чыгункі і запалкавая фабрыка «Везувій».

Пасля 1917 года горад перажыў Грамадзянскую вайну, акупацыю германскімі войскамі, знаходжанее ў складе Украінскай Народнай Рэспублікі. У 1919 годзе Гомель стаў цэнтрам створанай Гомельскай губерні РСФСР, а ў 1926 Гомельскі і Рэчыцкі паветы Гомельскай губерні ўжо былі ўлучаны ў склад БССР.

У перыяд індустрыялізацыі ў горадзе былі створаны фабрыка «Камінтэрн», паравоза-вагонарамонтны завод, завод «Гомсельмаш», іншыя прадпрыемствы. Падчас Вялікай Айчыннай вайны горад у перыяд з 19 жніўня 1941 года па 26 лістапада 1943 года быў акупаваны войскамі вермахта. За гады вайны горад быў разбураны больш за 80%. Былі знішчаны амаль усе прамысловыя прадпрыемства.

Пасля вайны пачалося імклівае аднаўленне горада. Да 1950 года аднавілі сваю працу практычна ўсе прадпрыемствы даваеннага часу. Экалагічны ўрон гораду нанесла аварыя на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе.

раскрыць увесь тэкст

Турыстычны патэнцыял - Гомель

Гомель - буйны абласны цэнтр са шматвяковай гісторыяй, у якім захавалася багатая гістарычная і культурная спадчына, і для вандроўцаў тут уяўляюць цікавасць мноства гістарычных славутасцяў і архітэктурных помнікаў.

Галоўнай славутасцю горада, несумнеўна, з'яўляецца Гомельскі палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў, створаны ў XVIII-XIX стст. Комплекс займае каля 40 га. У ім злучыліся разам цудоўны прыродны ландшафт парку з алеямі на беразе ракі Сож і перасечаная мясцовасць з масткамі і лесвіцамі, якія дапаўняюць чароўную атмасферу ансамбля. На тэрыторыі ансамбля таксама знаходзяцца зімовы сад, сабор святых Пятра і Паўла, капліца і фамільны магільны склеп Паскевічаў, помнік Н.П. Румянцаву-Задунайскаму.

Недалёка ад палацава-паркавага комплексу знаходзіцца легендарная паляўнічая хатка – гарадскі асабняк у Гомелі, які раней з'яўляўся летняй рэзідэнцыяй Румянцавых. Сёння ў ім размешчаны дзейсны музей гісторыі Гомелю.

Унікальнай славутасцю з'яўляецца Фальварак Багуслаўскага (1849 г.), які ўяўляе сабою былы маёнтак роду Румянцавых. З усіх шматлікіх будынкаў Багуслаўскага фальварка да нашага часу захаваліся толькі стайня з манежам, будынкі кухні і лядоўні, будынак вінакурні, пограб, падвал былога дома для рабочых, стайня і хлеў.

У ліку рэлігійных славутасцяў Гомеля варта адзначыць Вылеўскую царкву св. Міхаіла Арханёла (XIX ст.), Гомельскую Іллінскюу царкву (XVIII ст.), Нікалаеўскую царкву на Волатаве (XIX ст.), Гомельскую Нікалаеўскую царкву (1904 г.), Гомельскую Спаса-Праабражэнскую царкву (1905 г.).

Штогод праводзіцца каля 20 фестываляў, у тым ліку міжнародныя: фестываль харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод», тэатральны фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы», моладзевыя музычныя - «Арт-сесія», «Рэнесанс гітары», фестываль рок-музыкі «Go-Fest», адкрытыя міжнародныя турніры па спартыўных танцах, штогод на Дзень горада праводзіцца фестываль тэатраў агню GOFF.

раскрыць увесь тэкст
Куды пайсці ў горадзе Гомель? Усе аб рэстаранах, забаўках і іншых паслугах горада

Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Гомель

Размяшчэнне на карце - Гомель

GPS Google: 52.4421997′ N, 30.9869995′ E