Нароўля
Паказаць экскурсіі ў НароўляФота - Нароўля
Размяшчэнне - Нароўля
Нароўля – адміністрацыйны цэнтр Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Горад знаходзіцца на адлегласці ў 321 км ад Мінска, 172 км ад Гомелю і знаходзіцца паблізу беларуска-ўкраінскай мяжы. Горад размяшчаецца на правым беразе ракі Прыпяць, на якой знаходзіцца прыстань, а праз сам горад працякае яе прыток рака Нараўлянка. Праз горад праходзяць аўтамабільныя дарогі Р37 (Міхалкі - Нароўля - Аляксандраўка) і Р126 (Ельск - Нароўля).
раскрыць увесь тэкстГісторыя развіцця - Нароўля
Упершыню Нароўля згадваецца ў пісьмовых крыніцах у XVIII ст. як мястэчка ў валоданні Аскеркаў. У 1750-1751 гг. на мястэчка рабілі набегі украінскія гайдамакі. У выніку другога падзелу Рэчы паспалітай у 1793 г. Нароўля апынулася ў складзе Расійскай імперыі і да 1795 г. тут было 37 двароў. У 1800 г. поруч мястэчка пачалі працаваць шкляны завод і броварны завод. Па выніках перапісу 1897 г. у Нароўлі дзейнічалі царква, школа і каталіцкая капліца, а ў 1913 г. пачала працаваць цукровая фабрыка.
1 студзеня 1919 г. населены пункт увайшоў у склад БССР, аднак 16 студзеня яго ўключылі ў склад РСФСР. У 1924 г. Нароўлю вярнулі БССР. У 1930-е гг. савецкія ўлады знішчылі гарадскую каталіцкую капліцу XIX ст. 27 верасня 1938 г. селішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадского тыпу. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 27 жніўня 1941 да 30 лістапада 1943 гг. Нароўля знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 3 лістапада 1971 г. селішча атрымала статус горада. У выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г. Нароўля апынулася ў зоне радыёактыўнага забруджвання.
раскрыць увесь тэкстТурыстычны патэнцыял - Нароўля
Галоўнай славутасцю Нароўлі лічыцца сядзібна-паркавы ансамбль Гарватаў, які быў пабудаваны ў сярэдзіне XIX ст. ў стылі класіцызму. Побач з палацам гэтак жа можна ўбачыць захаваўшыся альтанак-маяк, руіны фантана і браму. Таксама часткова дайшоў да нашых дзён і прысядзібны парк. У горадзе захаваліся будынак фабрыкі і элементы забудовы XIX ст.
Галоўным храмам горада з'яўляецца царква святога Іяана Багаслова, якая была пабудавана ў 1810 г. на беразе Прыпяці. У 1840 г. з-за пагрозы падмыву берага ракі царкву было вырашана перанесці ў больш бяспечнае месца, а ў 1869 г. яна падверглася капітальнай рэканструкцыі. 20 верасня 1998 г. прайшло ўрачыстае асвячэнне касцёла Святога Крыжа.
У 1994 г. на беразе ракі Прыпяць усталявалі гранітны мемарыял «Памяці адселеных вёсак», які нагадвае пра трагічныя падзеі, якія адбыліся ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г.
раскрыць увесь тэкст