Сапоцкін
Паказаць экскурсіі ў СапоцкінФота - Сапоцкін
Размяшчэнне - Сапоцкін
Сапоцкін - гарадскi пасёлак ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Сапоцкінскага сельсавета. Размешчаны ў 21 км на паўночны захад ад Гродна, з якiм злучаны аўтамабільнай дарогай.
раскрыць увесь тэкстГісторыя развіцця - Сапоцкін
Вядомы з XVI стагоддзя як мястэчка Гарадзенскага павета Трокскага ваяводства, з 1793 года Гарадзенскага ваяводства ВКЛ. Меў герб. Падчас Паўночнай вайны 1700-21 гадоў заняты шведскімі войскамі на чале з Карлам XII. У 1786 годзе атрымаў права на штогадовыя кірмашы. З 1795 года ў складзе Прусіі, з 1807 года - Варшаўскага герцагства, з 1815 года ў складзе Расійскай імперыі.
З 1900 - пасёлак. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзенскім павеце. З 1939 года ў БССР, цэнтр раёна Беластоцкай, з 1944 года - Гарадзенскай вобласці. З 1959 года ў Гарадзенскім раёне.
Турыстычны патэнцыял - Сапоцкін
Каталіцкі храм Узнясення Дзевы Марыі, 1789 год, 1935-1939 перабудова;
Будынак камендатуры, канец XIX - пачатак XX стагоддзя;
Габрэйскія могілкі, адны з самых старых у Беларусі
Каталіцкія могілкі.
Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Сапоцкін
-
Аўгустоўскі канал
- Даты па запыце
- Працягласць: 14:00 г.
- іншыя паслугі
- паслугі атэставанага экскурсавода
- транспартныя паслугі