Беразіно
Паказаць экскурсіі ў БеразіноФота - Беразіно
Размяшчэнне - Беразіно
Беразіно - адміністрацыйны цэнтр Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Горад размешчаны на рацэ Бярэзіна ў 100 км ад Мінска і ў 97 км ад Магілёва. Праз Беразіно праходзяць дарогі рэспубліканскага прызначэння Магілёў - Мінск і Барысаў - Бабруйск.
раскрыць увесь тэкстГісторыя развіцця - Беразіно
Першае пісьмовае згадванне пра горад датуецца 1501 годам, але навукоўцы мяркуюць, што людзі здаўна насялялі гэтыя землі, паколькі па рацэ Бярэзіна праходзіў гандлёвы шлях «з варагаў у грэкі». З сярэдзіны XVI ст. Беразіно пераходзіць ва ўласнасць магутнага роду Сапегаў. У 1641 г. Леў Сапега закладвае ў мястэчку касцёл Ушэсця Дзевы Марыі.
У 1655 г. у час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй Беразіно занялі рускія войскі. У 1671 г. мястэчка перайшло да магнатаў Тышкевічаў. У выніку Другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. Беразіно ўвайшло ў склад Расійскай імперыі. Па дадзеных перапісу насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г. у горадзе пражывала амаль 5000 жыхароў, большасць з якіх былі габрэямі.
У час Вялікай Айчыннай вайны на працягу трох гадоў з 3 ліпеня 1941 па 3 ліпеня 1944 г. Беразіно было акупавана нямецкімі войскамі. У перыяд акупацыі ў горадзе дзейнічала габрэйскае гета, у якім загінула большая частка габрэйскага насельніцтва Беразіно.
Пасля вайны горад актыўна аднаўляўся. Сёння ў Беразіно дзейнічае некалькі прамысловых прадпрыемстваў і адукацыйных устаноў.
раскрыць увесь тэкстТурыстычны патэнцыял - Беразіно
Наведаць Беразіно можна па дарозе ў Магілёў ці Бабруйск. У горадзе захаваўся сядзібны дом шляхецкага польскага роду Патоцкіх, пабудаваны ў XIX стагоддзі на правым беразе ракі Бярэзіна.
раскрыць увесь тэкст