ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Фота - Ракаў

Насельніцтва: 2 тыс. чал. Статус: Малы Год заснавання: XIV Мiнская вобласць, Валожынскі раён

Размяшчэнне - Ракаў

Ракаў - гэта невялікі аграгарадок ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Ракаў знаходзіцца на адлегласці 40 км ад раённага цэнтра і ў 27 км ад г. Мінска.

раскрыць увесь тэкст

Гісторыя развіцця - Ракаў

Існуе некалькі вядомых версій паходжання назвы мястэчка. Першая з іх гаворыць аб тым, што Ракавам горад быў названы таму што ў мясцовых рэках вадзілася мноства членістаногіх. Па іншай версіі назва паходзіць ад імя старажытнаегіпецкага бога Сонца Ра. Аднак, мясцовыя жыхары прытрымліваюцца таго меркавання, што назва паходзіць ад слова «рака» - куфара, у якім захоўваюцца мошчы святых.

Упершыню ў пісьмовых крыніцах Ракаў згадваецца ў XIV стагоддзі ў сувязі з тым, што Казімір Ягелон - кароль Польшчы і вялікі князь Літоўскі падарыў горад канцлеру ВКЛ Міхалу Кяжгайле. Кезгайлы былі ўладальнікамі Ракава на працягу амаль ста гадоў. У сярэдзіне XVI ст. Ракаў па спадчыне перайшоў да Завішаo, а ў XVII ст. новымі ўладальнікамі горада сталі Сангушкі, пры якіх Ракаў дасягнуў найбольшага развіцця. У канцы XVI - пачатку XVII стст. ў Ракаве працавала друкарня, ў 1686 г. у мястэчку быў заснаваны дамініканскі манастыр, а ў 1702 году - манастыр базыльянаў. У 1701 г. Ракаў атрымаў дазвол ад караля Рэчы Паспалітай на правядзенне штогадовых кірмашоў і арганізацыю штотыднёвага рынку.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. Ракаў адышоў да Расійскай імперыі. У сярэдзіне XIX ст. у мястэчку працавалі дзве млыны, цагляны і піваварны заводы. У 1863 годзе было адкрыта народнае вучылішча, а ў 1880-я гады - царкоўна-прыходская і рамесная школы. Пад канец стагоддзя колькасць насельніцтва складала каля 3500 чалавек, 60% якіх былі габрэямі.

Ракаў здаўна славіўся сваімі ганчарнымі вырабамі і ўменнямі мясцовых майстроў. У мястэчку выраблялўся гаспадарчы посуд, а таксама кафля з рэльефным дэкорам. Найбольшага росквіту Ракаўская кераміка дасягнула ў XIX - пачатку XX стст. У той час у мястэчку налічвалася больш за сто ганчароў.

Пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавору 1921 г. паміж Савецкай Расіяй і Польшчай Ракаў, як частка Заходняй Беларусі, увайшоў у склад Другой Рэчы Паспалітай, дзе знаходзіўся да 1939 г. Мяжа паміж Польшчай і БССР праходзіла ў непасрэднай блізкасці ад мястэчка, што паўплывала на побыт і лад жыцця мясцовых жыхароў. Ракаў стаў цэнтрам кантрабанды. У горадзе працавала некалькі дзясяткаў рэстаранаў і нават казіно ў якіх кантрабандысты спускалі сваё багацце. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны ў 1939 г. Ракаў увайшоў у склад БССР. У час Вялікай Айчыннай вайны загінула больш за 2000 жыхароў пасёлка.

Сёння Ракаў - гэта сучасны аграгарадок, які размешчаны недалёка ад сталіцы. У горадзе функцыянуюць установы культуры і адукацыі, дробныя прадпрыемствы.

раскрыць увесь тэкст

Турыстычны патэнцыял - Ракаў

Ракаў - адзін з найбольш цікавых гарадоў Беларусі, які валодае турыстычным патэнцыялам. У мястэчку захавалася некалькі гістарычных архітэктурных помнікаў. Касцёл Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка размешчаны на заходняй ускраіне Ракава, на правым беразе ракі Іслач. Храм быў пабудаваны ў 1906 г. пры тагачасных ўладальніках мястэчка - памешчыках Здзехоўскіх.

Адной з галоўных славутасцяў Ракава з'яўляецца Спаса-Праабражэнская царква, закладзеная ў 1735 г. У царкве захоўваецца вельмі шаноўваемы вернікамі «Афонскі» абраз, які ўяўляе сабой копію з выявы Божай Маці «Акафістскай». Абраз, напісаны для Ракаўскага храма, быў перададзены ў 1910 годзе манахамі Гары Афон па просьбе тагачаснага святара храма Канстанціна Акаловіча.

Акрамя архітэктурных помнікаў Ракаў славіцца тым, што ў мястэчку існуе прыватная карцінная галерэя вядомага беларускага мастака Фелікса Янушкевіча. У галерэі выстаўляюцца як працы самога мастака, так і прадметы, знойдзеныя падчас археалагічных распокок або тыя рэчы, якія трапілі ў музей выпадковым чынам. Гэта старадаўнія дакументы, старажытныя прадметы побыту, мэбля, музычныя інструменты і нават фрагменты слуцкіх паясоў. Варта адзначыць, што менавіта ў Ракаве выстаўляецца самая вялікая калекцыя керамікі ў Еўропе.

Ракаў - хоць і невялікі, але займальны горад з цікавай і багатай гісторыяй, у якім захаваліся цікавыя славутасці.

раскрыць увесь тэкст
Куды пайсці ў горадзе Ракаў? Усе аб рэстаранах, забаўках і іншых паслугах горада

Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Ракаў

Размяшчэнне на карце - Ракаў

GPS Google: 53.9667243′ N, 27.0464210′ E