- Галоўная
- →
- Экскурсіі па Беларусі з Мінску
- →
- Культура і быт мястэчак Ракава і Івянца
Кошт экскурсіі Культура і быт мястэчак Ракава і Івянца для індывідуальных і карпаратыўных груп
Кошт экскурсіі | 2-7 | 8-19 | 20-52 | 53-68 | |
---|---|---|---|---|---|
Кошт за групу | 22'770 | 34'789 | 48'279 | 56'347 | Забраніраваць |
Кошт за 1 чалавека ў групе | ад 3'253 | ад 1'831 | ад 928 | ад 829 |
У кошт уключана
- паслугі атэставанага экскурсавода
- транспартныя паслугі
Дадаткова аплачваецца
- абед
- білеты на ўваход
- Ракаўскі музей Фелікса Янушкевіча 398 / 398
- сядзіба Свет пчол 398 / 318
Экскурсія з Мінска у Ракаў, Івянец і сядзібу «Мір пчол» — гэта захапляльнае падарожжа ў самабытную Беларусь, дзе ажываюць старажытныя паданні і цуды прыроды. Экскурсія ў Ракаў пазнаёміць вас з мястэчкам, якое калісьці славілася кабарэ і кантрабандай, а цяпер — велічным касцёлам і ўнікальнай царквой з «афонскай» іконай. Экскурсія ў Івянец перанясе вас у атмасферу духоўнай спадчыны і архітэктурнай гармоніі: касцёл Святога Міхаіла Архангела здзіўляе барочным вытанчаннем, а касцёл Святога Аляксея — гатычнай строгасцю і дасканаласцю. І, напрыканцы, — добрыя пчолы, водар мёду і займальны расповед пра жыццё вулля ў гасціннай сядзібе «Мір пчол».
Гэты тур падыдзе ўсім, хто цэніць нестандартныя маршруты, жывую гісторыю і душэўныя адкрыцці: ад школьнікаў і студэнтаў да карпаратыўных груп і індывідуальных падарожнікаў. Экскурсія з Мінска лёгка ўпісваецца ў фармат выходнага дня і можа быць арганізаваная спецыяльна для вашай кампаніі. Гістарычныя мястэчкі, духоўная архітэктура і шчырае знаёмства з аграэкатурызмам робяць гэта падарожжа сапраўды ўніверсальным і незабыўным.
Праграма экскурсі - Культура і быт мястэчак Ракава і Івянца
-
Пераезд у Ракаў (42 км)
-
Ракаўскі касцёл Маці Божай Ружанцовай і Св. Дамініка (вонкавы агляд)
Ракаў – мястэчка, што атрымала славу «сталіцы кантрабандыстаў», за «промыслы» жыхароў пачатку 20 стагоддзя і за колькасць ігральных і забаўляльных устаноў. Жыццё тут бурліла ва ўсе часы. Аднак калі заехаць цяпер у Ракаў – пра былыя часы нагадае хіба што касцёл. Касцёл Маткі Боскай Ружанцовай і Святога Дамініка, пабудаваны ў стылі сярэднявечнай готыкі, ганарліва ўзвышаецца над мястэчкам і гонар яго апраўданы. Рэлігійнае жыццё Ракава, як і ўсіх беларускіх зямель, перажыло мноства цяжкіх выпрабаванняў, гвалту і прыгнёту. Нялёгка было прыйсці да талерантнасці, якая цяпер дорыць права выбрання веры жыхарам краіны. Пра гісторыю касцёла і мястэчка Вам раскажа экскурсавод. -
Ракаўская Спаса-Праабражэнская царква (вонкавы агляд)
У 1686 годзе ў Ракаве з'явіліся манахі дамініканцы, затым ⎯ базыльяне. Пры базыльянскім манастыры, заснаваным тут у 1702 годзе, былі бібліятэка, архіў, шпіталь. А ў 1793 годзе было скончана будаўніцтва манастырскай царквы. Пасля скасавання уніі ўлады манастыр закрылі, царква стала праваслаўным Спаса-Праабражэнскім храмам. У храме знаходзіцца шанаваны вернікамі абраз, якую называюць «Афонскі». Гэта спіс з іконы Божай Маці «Акафістскай», перададзены ў 1910 годзе ў дар Спаса-Праабражэнскай царквы манахамі Гары Афон. Спіс быў зроблены манахамі Сьвятой Гары на Кіпарысавай дошцы, у якую ўклалі часціцу Жыватворнага Крыжа Гасподняга, каменьчык ад труны Прасвятой Багародзіцы, часціцы мошчаў св. Харалампія, св. Рыгора Паламы, мч. Георгія Новага. Па сваім убранству Ракаўская царква ўвайшла ў лік найлепшых храмаў Мінскай епархіі. -
Пераезд у Івянец (27 км)
-
Iвянецкi касцёл Святога Міхаіла Архангела (вонкавы агляд)
Нават выпадкова праязджаючы праз Івянец, Ваш позірк абавязкова зачэпяць два пышныя храмы. Адзін з іх луналы, нібы белы карабель, над воднай роўняддзю, касцёл Святога Міхала Арханёла. Яго лёгкі і элегантны барочны сілуэт ужо каля 300 гадоў упрыгожвае мястэчка. Раней ён быў часткай манастыра францысканцаў, а таксама: царквой, крамай, засолачным цэхам, сярэдняй школай, эксперэментальна-даследніцкім цэхам і вось цяпер завяршаюцца рэстаўрацыйныя працы пышнага архітэктурнага твора. Дзверы зноў адчыняюцца для вернікаў і гасцей мястэчка. -
Івянецкі касцёл Святога Аляксея (вонкавы агляд)
Аляксееўскі касцёл у Івянцы амаль аднагодак ракаўскага касцёла. Яго будаўніцтва скончылася да 1907 году. 14 гадоў (1976 - 1990 год) ён выкарыстоўваўся як кнігасховішча Дзяржаўнай бібліятэкі Беларусі ім. У.І. Леніна і ў 1990 годзе быў вернуты вернікам. Хацелася б асабліва падкрэсліць, што касцёл Св. Аляксея ў Івянцы адрознівае высокая культура будаўнічых работ, што праяўляецца і ў асаблівай дбайнасці цаглянай кладкі, і ў акуратнай прапрацоўцы ўсіх дэталяў багатага дэкору, і ў падкрэсленай прастаце і яснасці кампазіцыйнага рашэння. Усё гэта, разам узятае, дазволіла будаўнікам храма стварыць цэласны архітэктурны вобраз, у якім рэалізавана эстэтычная праграма гатычнага дойлідства, акрылены ўжо ідэямі пачатку ХХ стагоддзя. -
Пераезд у Барок (26 км)
-
Аграсядзіба «Свет Пчол»
Прырода – гэта не толькі адпачынак і свежае паветра, але і свет дзіўных адкрыццяў – насустрач ім Вы накіруецеся. Сядзіба «Мір пчол» адкрые для Вас свет беларускага аграэкатурызму. А неперасягнены апавяданнік і гасцінны гаспадар правядзе Вас па «пчаліным царстве». Ад патомнага пчаляра Вы пазнаеце таемствы паласатага братэрства ад вытокаў бортніцтва да сучасных пчалярскіх методык. Як праходзіць працэс вытворчасці мёду? Якую ролю маюць пчалы ў прыродзе і ў жыцці чалавека? Як будуе стасункі пчаліная сям'я? Пра гэта многае іншае Вы даведаецеся на экскурсіі. -
Пераезд у Мінск (50 км)
-
➥Заканчэнне экскурсіі