ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Фота - Строчыцы

Размяшчэнне - Строчыцы

Строчыцы - вёска ў Шчомысліцкім сельсавеце Мінскага раёна Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь.

раскрыць увесь тэкст

Гісторыя развіцця - Строчыцы

У вёсцы растуць пасаджаныя дрэвы, якім прыблізна 300 гадоў - дубы, а таксама алея старых ліп, прыкладна 200-гадовых. Сама вёска складаецца з дзвюх частак, далёкая прамая з дубамі больш старая. Ёсць версія, што побач, дзе рака Менка ўпадае ў раку Пціч, уласна і было спрадвечнае селішча Менск. Яго разбурылі кіеўскія князі Яраслававічы, пры паходзе на Полацк. На месцы старога Менска, стаiць вёска Гарадзішча.
У гады падымання рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызвольнага руху будучы бальшавік Фелікс Дзяржынскі хаваўся ў Строчыцах ад царскай ахранкі ў сваіх знаёмых. Дагэтуль у вёсцы ёсць алея старых ліп, якія мясцовыя завуць алеяй Дзяржынскага. Сядзібу жыхароў Строчыцаў, якія дапамагалі Дзяржынскаму, ні якой выявай не змянялі і іх саміх не рэпрэсавалі да самай іх смерці, да пачатка другой сусветнай вайны.

раскрыць увесь тэкст

Турыстычны патэнцыял - Строчыцы

Сёння Строчыцы вядомы дзякуючы Этнаграфічнаму музею беларускага драўлянага дойлідства, заснаванаму ў 80-х гадах XX стагоддзя. Музей быў задуманы яшчэ ў 1900 годзе вядомым беларускім мастаком Фердынандам Рушыцам, але сусветныя войны, што праехаліся па Беларусі, не далі ўжыццявіць яму гэты праект.

раскрыць увесь тэкст
Куды пайсці ў горадзе Строчыцы? Усе аб рэстаранах, забаўках і іншых паслугах горада

Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Строчыцы

Размяшчэнне на карце - Строчыцы

GPS Google: 53.819998′ N, 27.364073′ E