ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Фота - Бялынічы

Насельніцтва: 9.9 тыс. чал. Статус: Малы Год заснавання: 1577 Магілёўская вобласць, Бялыніцкі раён

Размяшчэнне - Бялынічы

Бялынічы - адміністрацыйны цэнтр Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Горад размешчаны на рацэ Друць на адлегласці ў 35 км ад Магілёва і 145 км ад Мінска. Праз горад праходзяць аўтамабільныя дарогі рэспубліканскага значэння Р77 (Шклоў - Бялынічы) і Р120 (Быхаў - Бялынічы).

раскрыць увесь тэкст

Гісторыя развіцця - Бялынічы

Самае ранняе згадванне пра Бялынічы адносіцца да сярэдзіны XVI ст., калі вядомы дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага Лёваў Сапега набыў іх ва ўласнасць. Пры Сапегах напачатку XVII ст. у Бялынічах былі пабудаваны касцёл і буйнейшы на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага кармеліцкі манастыр, пры якім працавала друкарня, пазней - гравіравальны цэх. 4 кастрычніка 1634 г. па ўказе караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы Бялынічам былі дараваны Магдэбургскае права, пячатка і герб. У ХVII ст. за права ўладаннем Бялыніцкім краем вяліся войны паміж Маскоўскім царствам і Рэччу Паспалітай. У сярэдзіне XVIII ст. К. Т. Агінскі стаў уладальнікам бялыніцкага маёнтка. Пры ім быў закладзены прысядзібны парк, які часткова захаваўся да нашых дзён. У XVIII ст., дзякуючы выгаднаму геаграфічнаму становішчу, праз Бялынічы ішоў гандаль паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. Бялынічы ўвайшлі ў састаў Расійскай імперыі. У 1859 г. адбыўся буйны пажар, з-за якога амаль усе гарадскія пабудовы і касцёл згарэлі. У 1909 г. у Бялынічах была адкрыта бібліятэка. У 1919 г. паводле пастановы I з'езду КП(б)Б Бялынічы ўвайшлі ў склад БССР, але неўзабаве, разам з іншымі тэрыторыямі Ўсходняй Беларусі, былі перададзены РСФСР. У 1924 г. Бялынічы вярнулі ў склад БССР. 27 верасня 1938 г. селішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу. У гады Вялікай Айчыннай вайны з 6 ліпеня 1941 да 29 чэрвеня 1944 гг. Бялынічы знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй. 19 снежня 2016 г. пасёлку быў прысвоены афіцыйны статус горада.

раскрыць увесь тэкст

Турыстычны патэнцыял - Бялынічы

Хоць Бялынічы валодаюць багатай гісторыяй і ў мінулым гралі важную ролю ў жыцці краю, да нашых дзён захавалася толькі невялікая колькасць сведчанняў былой велічы горада. Мноства знакавых месцаў згарэлі падчас пажару ў сярэдзіне XIX ст., а ў 1960-е гг. касцёл Маці Божай і манастыр кармелітаў былі знішчаны савецкімі ўладамі. Дзякуючы знакамітаму беларуска-польскаму мастаку Напалеону Ардзе, які ў другой палове XIX сь. увекавечыў знакаміты манастыр кармелітаў на адной са сваіх карцін, мы можам скрозь стагоддзі нацешыцца веліччу храма. Галоўная ж святыня былога манастыра кармелітаў - Бялыніцкая ікона Божай Маці, у гады Вялікай Айчыннай вайны была згублена. У сучаснай цэркве ў гонар абраза Богамаці Бялыніцкай захоўваецца спіс са знакамітай цудатворнай іконы

Захаваліся ў Бялынічах будынак бровара (цяпер у будынку мясцуецца царква Хрысціян веры Евангельскай), будынкі радавой забудовы канца XIX - пачала XX стст., а ад былой сядзібы Агінскіх XVIII ст. захавалась толькі частка былога прысядзібнага парку.

Жыхары горада захоўваюць памяць аб Вітольдзе Каэтанавічэ Бялыніцкім -Бірулі - знакамітым земляку, славутым беларускім мастаку, чые карціны вядомыя далёка за межамі рэспублікі. У Бялыніцкім раённым мастацкім музеі ім. В. К. Бялыніцкага-Бірулі, акрамя карцін народнага мастака БССР і РСФСР, прадстаўлены працы беларускіх і замежных мастакоў, скульптараў. Музей таксама можа зацікавіць наведвальнікаў цікавымі прадметамі ткацтва: покрывамі, абрусамі, ручнікамі з элементамі з элементамі вышыўкі і карункамі, вырабленымі мясцовымі народнымі майстрамі.

раскрыць увесь тэкст
Куды пайсці ў горадзе Бялынічы? Усе аб рэстаранах, забаўках і іншых паслугах горада

Размяшчэнне на карце - Бялынічы

GPS Google: 53.9992904′ N, 29.7130699′ E