ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Класіцызм

Класіцызм - (фр.classicisme, от лат.classicus - узорны) мастацкі стыль і эстэтычны кірунак у еўрапейскім мастацтве XVII—XIX ст. У аснове класіцызма ляжать ідэі рацыяналізму, якія фарміраваліся адначасна з такімі ж у філасовіі Дэкарта. Мастацкі твор, з пункту гледжання класіцызму, павінна будавацца на падставе строгіх канонаў, тым самым выяўляючы складнасць і лагічнасць самой светапабудовы. Многія правілы і каноны класіцызм бярэ с антычнага мастацтва (Арыстоцель, Гарацый). Архітэктурная мова класіцызма была сфармулявана на зыходзе эпохі Адраджэння вялікім венецыянскім майстрам Палацыо і яго паслядоўнікам Скамоці. Галоўнай рысай архітэктуры быў зварот да формаў антычнага дойлідства як да эталона гармоніі, прастаты, строгасці, лагічнай выразнасці і манументальнасці, рэгулярнасць планавання і выразнасць аб'ёмнай формы. Асновай архітэктурнай мовы стылю стаў ордар, у прапорцыях і формах блізкі да антычнасці. Для класіцызму ўласцівыя сіметрычна-восевыя кампазіцыі, стрыманасць дэкаратыўнага ўбрання, рэгулярная сістэма планавання гарадоў.

У Беларусі дадзены стыль шырока пашырыўся дзякуючы рэгулярнай перабудове гарадоў у канцы XVIII  ст. Асабліва палюбіўся ў сядзібным будаванні.