Карпаратыўныя мерапрыемствы, арэнда альтанак

Як вядома, апетыт прыходзіць падчас ежы, а дзе можна смачней паесці, як не на прыродзе? Пагуляць у валейбол, пакатацца на конях, парыбачыць ці схадзіць у лес, а галоўнае, выдатна паабедаць у альтанцы з мангалам або проста вогнішчам.
Яднанне з прыродай спрыяе аздараўленню арганізма, умацаванню нервовай сістэмы. У такіх умовах чалавек зможа адцягнуцца ад гарадской мітусні і паўсядзённых клопатаў. Акрамя таго, арэнда альтанак дазваляе значна зэканоміць на рэстаранах, сталовых ці кафэ.

Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by прапануе мноства варыянтаў адпачынку на прыродзе з магчымасцю арэнды альтанкі. Паслуга арэнда альтанкі прадастаўляецца пры ўмове браніравання экскурсійнага тура па Беларусi.

  • Арэнда альтанак

    Гарналыжны цэнтр «Сілічы»

    Размяшчэнне: г. Лагойск, Мінская вобласць

    Колькасць: 23 драўляныя альтанкі

    Умяшчальнасць: ад 4 да 25 чалавек

    Цэнтр з'яўляецца адным з найбуйнейшых гарналыжных курортаў у Беларусі, які прыцягвае не толькі аматараў зімовых відаў спорту, але і з'яўляецца выдатным месцам адпачынку ў любую пару года.
    Адна частка альтанак знаходзіцца на беразе найпрыгожага ляснога возера, іншая - у асяроддзі дрэў. Усе альтанкі электрыфікаваныя. У кошт арэнды ўваходзіць мангал і дровы.
  • Арэнда альтанак

    Гарналыжны цэнтр «Лагойск»

    Размяшчэнне: г. Лагойск, Мінская вобласць

    Колькасць: 23 альтанкі, адкрытага і закрытага тыпу

    Умяшчальнасць: ад 12 да 60 чалавек

    Сучасны гарналыжны курорт, які адказвае самым строгім еўрапейскім стандартам, сапраўдны адрэналінавы рай для аматараў актыўнага адпачынку.
    Цэнтр прапануе сваiм гасцям абсталяваныя мангалам альтанкі. У кошт арэнды ўваходзіць вугаль і набор шампураў з рашоткамі. Ва ўсе альтанкі падведзены святло і электрычнасць.
  • Арэнда альтанак

    Гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна»

    Размяшчэнне: в. Лошаны, Мінскі раён, Мінская вобласць

    Колькасць: 4 альтанкі

    Умяшчальнасць: ад 8 да 12 чалавек

    Комплекс «Лінія Сталіна» - ваенна-гістарычны музей пад адкрытым небам, дзе сабраная найбольш поўная ў Беларусі экспазіцыя ўсёй ваеннай тэхнікі, артылерыі, танкаў, авіяцыі, стралковай зброі.
    Альтанкі знаходзіцца на тэрыторыі «Славянскага лагера», дзе маецца мангальная зона. У кошт арэнды ўключаны мангал і шампуры.
  • Арэнда альтанак

    Цэнтр экалагічнага турызму «Станькава»

    Размяшчэнне:в. Станькава, Дзяржынскі р-н, Мінская вобласць

    Колькасць беседок: 18 альтанак адкрытага і закрытага тыпу, 1 альтанка ў выглядзе шатра

    Умяшчальнасць: ад 6 да 90 чалавек.

    Цэнтр экатурызму прапануе сваім гасцям наведаць заапарк з больш за 40 відаў жывёл і птушак; конеферму, дзе можна пракаціцца верхам, на дыліжансе або ў брычцы; гульнявую зона для дзяцей з атракцыёнамі і шмат іншае.                 
    Усе альтанкі абсталяваныя мангаламі, у закрытых альтанках падведзена электрычнасць. Побач з альтанкамі на тэрыторыі заасада маецца дзіцячая гульнявая пляцоўка.
  • Арэнда альтанак

    Аграсядзіба «Свет Пчол»

    Размяшчэнне: в. Барок, Валожынскі раён, Мінская вобласць

    Колькасць: 1 альтанка

    Умяшчальнасць: да 60 чалавек.

    Сядзіба ўяўляе сабой сваеасаблівы экамузей, дзе госці змогуць акунуцца ў атмасферу «пчалінага царства», даведацца пра ўсе тонкасці вытворчасці і збору мёду, а таксама актыўна адпачыць.                  
    Паласавацца найсмачнымі блінцамі або паспытаць беларускія нацыянальныя стравы можна будзе ў прасторнай альтанцы каля сажалкі з фантанам.
  • Арэнда альтанак

    Загарадны клуб «Фестывальны»

    Размяшчэнне: хутар Арлоўшчына, Валожынскі р-н, Мінская вобласць

    Колькасць: 2 закрытыя альтанкі і 2 летнія тэрасы, крытыя тэнты, намёт

    Умяшчальнасць: альтанкі на 30 і 50 чалавекі, тэрасы на 20 і 400 чалавек, тэнты на 40 чалавек, намёт на 50 чалавек

    Загарадны клуб з'яўляецца адной з найбуйнейшых пляцовак на рынку еvent-паслуг у Беларусі.                   
    Закрытыя, ацяпляныя альтанкі і тэраса (на 20 чалавек) з магнальнымі зонамі - выдатна падыдуць для адпачынку вялікіх кампаній. Прасторная летняя тэраса да 400 пасадачных месцаў са сцэнай - добры варыянт для святочнага або карпаратыўнага мерапрыемства.
  • Арэнда альтанак

    Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы»

    Размяшчэнне: в. Азярцо, Мінскі раён, Мінская вобласць

    Колькасць: 6 месцаў адпачынку без навеса са сталом, 1 крытая альтанка на 40 месцаў

    Умяшчальнасць: 8-40 чалавек

    Музей пад адкрытым небе «Строчыцы» - гэта унікальнае месца ў Беларусі, дзе сабраны ўсе віды хатняй і грамадскай пабудовы Беларусі мінулых стагоддзяў.                   
    Месцы адпачынку адкрытага тыпу не абсталяваны мангаламі. Пры арэндзе крытай альтанкі прадастаўляецца мангал і рашотка для барбекю.
  • Арэнда альтанак

    Бярэзінскі біясферны запаведнік

    Размяшчэнне: Лепельскі р-н, Віцебская вобласць

    Колькасць: 5 альтанак

    Умяшчальнасць: да 40 чалавек

    Гэта найпрыгажэйшае і ўнікальнае месца, нацыянальны набытак і гордасць Беларусі ўжо каторы год прыцягвае турыстаў, якія змогуць выдатна правесці тут час: іх чакаюць сплавы па рацэ, экалагічныя сцежкі, катання на роварах, экскурсіі.                  
    А паабедаць на прыродзе можна ў адной з добраўпарадкаваных альтанак. Усе альтанкі абсталяваны мангаламі, да іх падведзены святло і электрычнасць.

Паслуга арэнда альтанкі прадастаўляецца пры ўмове браніравання экскурсійнага тура.

Кошт арэнды прадстаўлена даведачна і можа змяняцца.

Замовіць экскурсію з арэндай альтанкі

Атрымаць кансультацыю па арганізацыі карпаратыўных тураў можна любым зручным спосабам: са старонкі вашага заказу, па тэлефоне або адпраўіўшы паведамленне.

Ваша лепшыя чаканні пра Беларусь ўвасобіцца Беларускім экскурсійным парталам Ekskursii.by!