ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі Званы Сафіі

вярнуцца да раздзелу Падзейны турызм у Беларусі

Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі» штогод праходзіць у г. Полацку з 1996 г. Арганізатарамі фестывалю з'яўляюцца Аддзел культуры Полацкага гарвыканкама і арганістка канцэртнай залы Сафійскага сабора Ксенія Пагарэлая.

Пляцоўкай фестывалю традыцыйна з'яўляецца помнік архітэктуры XI стагоддзя - Полацкі Сафійскі сабор, пабудаваны пры князі Усяславе Чарадзеі на правым беразе заходняй Дзвіны, як сімвал роўнасці з Другім Рымам - Канстанцінопалем і суперніцтва з Кіевам і Ноўгарадам, дзе таксама былі саборы ў гонар святой Сафіі. За час свайго існавання храм неаднаразова разбураўся: так падчас Паўночнай вайны (1700-1721 гг.) будынак выкарыстоўваўся як парахавы склад, што ў канчатковым выніку прывяло да выбуху, пасля якога сабор ляжаў у руінах да сярэдзіны XVIII стагоддзя. Да 1750 года на месцы Сафійскага сабора архітэктарам Янам Глаўбіцам была ўзведзена двухвежавая базіліка ў стылі віленскага барока, якую асвяцілі ў гонар Спаслання Святога Духа. У 1911-1914 гадах быў праведзены капітальны рамонт, а ў 1924 годзе царкву зачынілі і размясцілі ў ёй краязнаўчы музей. У перыяд нямецкай акупацыі з 1942 па ліпень 1944 года Сафійскі сабор быў дзеючым, а потым быў зноў зачынены. У дадзены момант Сафійскі сабор уваходзіць у склад Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Госці Полацка могуць наведаць не толькі Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі», але таксама шматлікія музеі горада: Музей беларускага кнігадрукавання, Дзіцячы музей, Музей традыцыйнага ткацтва Паазер'я, Музей-бібліятэку Сімяона Полацкага, а таксама ўбачыць унікальныя святыні беларускай зямлі - Крыж і моцы Святой Еўфрасінні Полацкай, якія захоўваюцца ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры - помніку архітэктуры XII стагоддзя.

Адной з галоўных славутасцяў храма з'яўляецца арган - адзін з найлепшых у Беларусі. Традыцыйна кожны год у канцы кастрычніка Полацк прымае музыкаў-арганістаў з усяго свету. Так, у 2016 годзе праграма фестывалю складалася з сямі канцэртаў. Адкрывалі фэст у свой час вядучая літоўская спявачка Аста Крыкшчннайте і знакамітая арганістка Даля Ятаўтайце. Яны выканалі літоўскую класіку XIX-XX стст. і музычныя творы заходнееўрапейскіх кампазітараў: І.С. Баха, В.А. Моцарта, Г. Форы, Ш.-М. Відора. Таксама на адной з цырымоній адкрыцця адбылася прэм'ера твора "Lux Aeterna" (Вечнае Святло) амерыканскага кампазітара Мортэна Лаурыдсэна ў выкананні музычнай капэлы "Санорус". Упершыню ў Беларусі адбылося выступленне японскай арганісткі Хірока Іноўэ - лаўрэата міжнародных конкурсаў, салісткі Калінінградскай філармоніі ім. Е. Святланава. Палачан і гасцей горада парадаваў Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Яўгена Бушкова. Аркестр разам з арганісткай Сафійскага сабора і адным з арганізатараў фестывалю Ксеніяй Пагарэлай выканаў арганныя канцэрты і камерныя сачыненні П. Чайкоўскага.

Туры на Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі "Званы Сафіі"

Беларускі тураператар «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» прапануе арганізацыю тураў на фестывалі, форумы, фэсты і іншыя мерапрыемствы на тэрыторыі Беларусі. Да паслуг нашых кліентаў:

  • распрацоўка індывідуальнай праграмы знаходжання ў Беларусі;
  • браніраванне аўтобусных і чыгуначных білетаў, авіябілетаў;
  • групавыя і індывідуальныя трансферы;
  • браніраванне гасцініц, баз адпачынку;
  • адпачынак у Беларусі;
  • экскурсійная праграма па Беларусі, а таксама Беларусь + Прыбалтыка, Беларусь + Польшча, Беларусь + Украіна;
  • культурная і забаўляльная праграма (наведванне канцэртаў, выступленняў, спаборніцтваў, спектакляў і інш.)

Каляндар падзей Беларусі

Заяўка на агранізацыю тура