ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Пастаўскі раённы краязнаўчы музей

Замовіць экскурсію
Тып: Краязнаўчы Выставачныя экспазіцыі: 4 Размяшчэнне: Паставы, Віцебская вобласць

Пастаўскі раённы краязнаўчы музей заснаваны 23 студзеня 1974 г. рашэннем Пастаўскага райвыканкама і размясціўся ў будынку, які з'яўляецца помнікам архітэктуры XVIII ст., у былым доме для заездаў, пабудаваным у 60-х гадах XVIII ст. падскарбіем Вялікага княства Літоўскага графам А. Тызенгаўзам па праекцу італьянскага архітэктара Джузэпэ Сака і які ўвайшоў у склад Архітэктурнага ансамбля Рынкавай плошчы. Адчынены для наведвальнікаў у лютым 1976 года. У 1994 годзе праведзена рэканструкцыя музея і адкрыта новая экспазіцыя, якую аформіў мастак Віктар Герасімовіч Дзядзенка. У зборы музея маецца больш за 8000 адзінак асноўнага фонду, больш за 7 тысяч адзінак - навукова-дапаможнага фонду. Агульная колькасть музейных прадметаў складает 15129 адзінак захоўвання. Агульная экспазіцыйная плошча складае 175 кв.м., на якой размясціліся 17 экспазіцыйных калекцый: друкаваныя выданьні, дакументы, рукапісы, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, прыборы, апараты, інструменты, узбраеньне, музычныя інструменты, адзеньне, ткані, механізмы, жывапіс, графіка, скульптура, фатаграфіі, кіна-фонадакументы, нумізматыка, фалерыстыка.

Навукова-даследчая дзейнасць музея накіравана на стварэньне навуковых канцэпцый для стварэньня музейных экспазіцый у былым палацы Тызенгаўза, удзел у навуковых экспедыцыях і канферэнцыі ў межах міжнароднага праекта «Заахвочванне турызму па абодвух баках мяжы Літвы і Беларусі з мэтай павышэння даступнасці і прывабнасці культурна-гістарычнай спадчыны ў Рокішкскім і Пастаўскім раёнах» №LLB-1-003. Напісаньне навукова-папулярных кніг і артыкулаў, удзел у грамадзка-адукацыйнай праграме па вывучэньню беларускай мовы і гісторыі Пастаўскага краю і інш. Выдаюцца буклеты з цыклу «Пастаўшчына», каталогі мастакоў Віктара Барабанцава і Ўладзімера Рынкевіча, каляровыя раздрукоўкі іконаў Альфрэда Ромэра, кніга “Памяць” Пастаўскага раёна. Штогод музей ўдзельнічае ў міжнародным фестывалі народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік», які прымае знаўцаў і аматараў народнай музыкі не толькі з блізкага, але і далёкага замежжа, папулярызуючы гісторыю развіцця музычнай творчасці на Пастаўшчыне. З культурна-масавых мерапрыемстваў у музеі так сама праводзіца “Ноч музеяў”, музейна-педагагічны занятак “Хлеб усяму галава”, лекцыя “Што значыць быць пастаўчанінам?”, “Музей на колах”.

Заўвага: у суботу і нядзелю музей працуе з 10:00 да 18:00.

Экспазіцыі - Пастаўскі раённы краязнаўчы музей

  1. ддзел прыроды кампазіцыя выканана ў выглядзе дыярамы і ўяўляе сабой невялікія вокны ў свет прыроды Пастаўшчыны. У залах можна пазнаёміцца ​​з раслінным і жывёльным светам Пастаўшчыны, дзякуючы шматлікім пудзілам птушак і звяроў, калекцыям насякомых, гербарыя. Прадстаўлена вялікая мінералагічная калекцыя.
  2. аддзел гісторыі ўтрымлівае археалагічныя знаходкі 3 - 2-га тысячагоддзя да н. э., ХІ-XVII стст., жалезныя скрабкі, нажы, шыла, каменныя і жалезныя сякеры, фрагменты глінянага посуду, знойдзеныя паблізу г.п. Лынтупы Пастаўскага раёна косткі маманта. Можна пазнаёміцца ​​з археалагічнымі знаходкамі XVIII ст., з скарбам нідэрландскіх талераў і ортаў XVII ст., соліда Вялікага княства Літоўскага. Асаблівым рарытэтам з'яўляецца татарскія прылады - каменная баба 700-гадовай даўніны.
  3. Пастаўшчыне ў складзе Вялікага княства Літоўскага ўтрымлівае старадаўнія карты, гравюры, посуд, планы маёнткаў, судовыя пратаколы, старадаўнія кнігі, прадметы палацавага інтэр'еру і побыту. Самы унікальны з іх - габелен «Віленскі лес» ручной працы XVIII-ХХ ст. з паляўнічага замка. Асаблівае месца адведзена графам роду Тызенгаўзаў, якія валодалі Паставамі ў XVIII-XIX стагоддзях.
  4. значнае месца адведзена знакамітым людзям, якія праславілі сваю зямлю ў дарэвалюцыйны час: А. Гурыновіч, К. Сваяк, Э. Зелянкевіч, А. Ромер і інш, экспануюцца копіі і арыгіналы прадметаў гэтага перыяду, грашовыя папяровыя знакі царскай Расіі. Прадстаўлены матэрыял пра Санкт-Пецярбургскую афіцэрскую кавалерыйскую школу, якой камандаваў генерал Брусілаў, якая базавалася ў маёнтку Паставы ў 1900-1914 гг. Адлюстраваны ў экспазіцыі і падзеі Першай сусветнай вайны, Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Асобны раздзел прысвечаны польскаму перыяду гісторыі Пастаўшчыны з 1921 па 1939 гады. Аб палітычных рэпрэсіях на Пастаўшчыне распавядаюць матэрыялы крымінальных спраў, фатаграфіі абвінаваўчых прысудаў, лісты сваякоў, рэпрэсаваных да Сталіна, фатаграфіі, дакументы.

Графік працы Пастаўскі раённы краязнаўчы музей

Размяшчэнне на карце - Пастаўскі раённы краязнаўчы музей

Адрас 211875, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобл., г. Паставы, пл. Леніна, 11/2 GPS Google: 55.114152′ N, 55.114152′ E