Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей
Замовіць экскурсіюЖлобінскі гісторыка -краязнаўчы музей створаны ў 1992 годзе і займае будынак былога дзіцячага садка дэманстрацыйнай плошчай залаў 243 м2. Будынак пабудаваны ў 1911 годзе. У музеі дзейнічае 6 пастаянных і 9 часовых / перасоўных экспазіцый. Фонды музея на сённяшні дзень складаюць 16397 прадметаў, з іх асноўнага фонду - 10169 і навукова-дапаможнага - 6228. Фонд пастаянна папаўняецца.
Навукова-даследчая дзейнасць музея накіравана на збор, навуковую апрацоўку, захоўванне і рэстаўрацыю матэрыялаў пра помнікі археалогіі, архітэктуры і Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг., матэрыялаў па гісторыі н.п. Чырвоны Бераг і палацава-паркавага ансамбля, гісторыі нацыянальнага касцюма, гісторыі партызанскага руху на Жлобіншчыны, гісторыі банкаў, размешчаных на тэрыторыі горада і раёна, гісторыі ўзнікнення г.Жлобіна, тэме «дзеці і вайна». З культурна - масавых мерапрыемстваў у музеі праходзіць інтэрактыўная экскурсія "Беларуская хатка", якая знаёміць з інтэр'ерам беларускага дома XIX - XX стагоддзя. Таксама праводзяцца лекцыі: "Дзённікі памяці" - пра ўспаміны вязняў канцэнтрацыйных лагераў, "Чырвонабярэжскі цуд" - пра гісторыю ўзнікнення сядзібы генерал -лейтэнанта Гатоўскага, мерапрыемства "Ноч у музеі " і музейная гульня "Пытанне - адказ". У наяўнасці музея маецца сувенірная прадукцыя: гіпсавыя медальёны на тасьму, гіпсавыя медальёны на магніт, магніты пластыкавыя, алоўкі сувенірныя.
Фота - Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей
Экспазіцыі - Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей
- этнаграфія прадстаўлены прадметы побыту і этнаграфіі, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, фрагменты сялянскай хаты, аформленай з улікам ўзору сельскга інтэр'еру XIX ст. у Жлобінскім раёне.
- чыгуначны Жлобін з'яўляецца буйным ж/д вузлом і ўся гісторыя звязана з развіццём жалезнай дарогі. Знаёміць з развіццём чыгункі з 1873 да цяперашняга часу.
- Рэвалюцыйны перыяд прадстаўлены дакументы, фотадакументы, прысвечаныя рэвалюцыйным падзеям перыяду развіцця горада з 1917 да 1941 гадоў.
- Перыяд Вялікай Айчыннай вайны прадстаўлены калекцыі дакументаў, фалерыстыкі, зброі, адзення, а таксама гільзы ад снарадаў і патронаў, мінамёт, посуд, лісты, фатаграфіі, узнагароды і многае іншае перыяду пачатку вайны і перыяду вызвалення горада і раёна.
- Перыяд акупацыйнага рэжыму прадстаўлены дакументы, фотадакументы, зброя акупацыйнага перыяду з 1941 па 1943 г.
- Жлобін сучасны прадстаўлены дакументы, фотадакументы, прыборы, апараты, сучасныя прадпрыемствы і іх прадукцыя перыяду аднаўлення горада.
Графік працы Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей
- Адміністрацыя 08:00 - 17:30 выхадныя субота, нядзеля
- Каса 10:00 - 19:00 без выходных
- Экспазіцыі 10:00 - 19:00 без выходных