Лоеўскі музей «Бітвы за Днепр»
Замовіць экскурсіюЛоеўскі музей "Бітвы за Днепр" быў створаны як філіял Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў 1984 годзе па рашэнні ЦК КПБ. Адкрыццё музея адбылося 9 мая 1985 года да 40-годдзя Перамогі. З 1990 года ўстанова атрымала статус дзяржаўнага музея, стаўшы структурным падраздзяленнем аддзела культуры Лоеўскага райвыканкама.
Музей складаецца з аднаго галаўнога будынка, дэманстрацыйная плошча залаў якога складае 170 м2. Колькасць пастаянных экспазіцый у музеі: 2, часовых/перасоўных экспазіцый: 2. Агульная колькасць музейных прадметаў: 3 409, з іх асноўнага фонду: 1727, навукова-дапаможнага: 1 682.
Музей пастаянна праводзіць культурна-масавыя мерапрыемствы: "Цір-Лазершот", Выязныя экскурсіі а таксама арганізуе адпачынак на Днепра-Брагінскім вадасховішчы.
У музеі праводзіцца навукова-даследчая работа па тэмах: "Бітва за Днепр на тэрыторыі Гомельскай вобласці", "Вызваленне населеных пунктаў Лоеўскага раёна войскамі 61 і 65 армій Цэнтральнага фронту", "Партызанская барацьба на Лоеўшчыне", "Развіццё Лоеўшчыны ў розныя гістарычныя перыяды".
Фота - Лоеўскі музей «Бітвы за Днепр»
Экспазіцыі - Лоеўскі музей «Бітвы за Днепр»
- Ураджэнцы Лоеўскага раёна на франтах вайны Дакументы: ўзнагародныя, падзячныя граматы, лісты; фотадакументы, фалерыстыка (памятныя медалі, значкі).
- Партызанскі рух на Лоеўшчыне Дакументы: партызанскі дзённік, насценная газета партызанскага атрада "За Радзіму", лістоўкі і фотадакументы.
- Фарсіраванне ракі Днепр на Гомельшчыне Калекцыі дакументаў, фотадакументаў, воінскага рыштунку, адзення, зброі і боепрыпасаў. Франтавыя лісты, асабістыя рэчы П.І. Батава, І.С. Глебава; зброя - СВТ, ППШ, ПТР, ДП, мінамёт 82-мм.
Графік працы Лоеўскі музей «Бітвы за Днепр»
- Адміністрацыя 08:30 - 17:30 выхадныя субота, нядзеля
- Каса 08:30 - 19:00 выхадныя панядзелак
- Экспазіцыі 08:30 - 19:00 выхадныя панядзелак