Ашмянскі раённы краязнаўчы музей ім. Ф. Багушэвіча
Замовіць экскурсіюАшмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча заснаваны на падставе
пастановы Савета Міністраў Беларускай ССР ад 27.09.1952 г. Будаўніцтва
памяшкання пад музей пачалося ў жніўні 1953 года па вуліцы Савецкай, 80. У тым
жа годзе музею прысвоена імя Ф.К.Багушэвіча. Адкрыццё экспазіцыі адбылося 16
кастрычніка 1955 года. У год адкрыцця працавалі аддзел сацыялістычнага
будаўніцтва і куточак, прысвечаны беларускаму паэту-дэмакрату Ф.Багушэвічу. У
1963 годзе музей быў скасаваны як дзяржаўны, пераведзены на грамадскія пачаткі і
перададзены школе-інтэрнату. У 1965 годзе была створана і адкрыта для
наведвальнікаў новая экспазіцыя. Яна складалася з трох аддзелаў: прыроды,
гісторыі дасавецкага часу, гісторыі савецкага грамадства. Апошні раз экспазіцыя
аднаўлялася ў 1987 годзе. Музей захоўвае прадметы археалогіі і нумізматыкі,
асабістыя рэчы ашмянцаў і прадметы народнага побыту, вырабы майстроў-умельцаў і
дакументы, зброю і фатаграфіі, чучалы і муляжы, кнігі, асабістыя справы
знакамітых ашмянцаў і інш. Маецца краязнаўчая картатэка. На 1 студзеня 2012 года фонды налічваюць 21471 музейны прадмет, з іх асноўны
фонд – 10374, навукова-дапаможны - 11097 адзінак. Усе музейныя прадметы
падзелены на 15 калекцый : “Жывапіс”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Археалогія”,
“Нумізматыка”, “Баністыка”, “Дакументы”, “Друкаваныя выданні”, “Фалерыстыка”, “Вексілалогія”,
“Зброя і вайсковы рыштунак”, “Адзенне”, “Побыт”, “Фотадакументы”, “Жывёл”, “Графіка”. У жніўні 2000 года музей атрымаў гістарычны будынак, які быў пабудаваны ў 1850
годзе. Рэканструкцыя будынка музея завершана ў кастрычніку 2009 года. 20
лістапада 2009 года адбылося ўрачыстае адкрыццё выставачнай залы музея. За два
гады музей стаў сапраўдным культурным цэнтрам раёна, у якім праходзяць самыя
розныя мерапрыемсты і сустрэчы. 17 чэрвеня 2010 года адбылася прэзентацыя выстаўкі прэзідэнта Міжнароднай
Асацыяцыі “Мастацтва народаў свету” М.І.Карнілава “Дар галерэi “НИКОР” ”. Музей
атрымаў у дар 431 мастацкі твор (жывапіс, графіка, скульптура). Галерэя працуе і
сёння і ўзбагачае музей прыгажосцю.
Музей так сама прапаноўвае наведаць міжнародную акцыю «Ноч у музеі». Штогод 18 мая на пляцоўке ля музею арганізуюцца тэатралізаваныя паказы, танцы, пачастункі, майстар- класы ад народных умельцаў, аквагрым.
Акрамя таго ў музеі распрацавана 19 лекцый на розную тэматыку. Яны знаёмяць слухачоў з гісторыяй Ашмяншчыны, з помнікамі гісторыка-культурнай спадчыны, жыццём і творчасцю Ф.К.Богушевича, з гісторыяй вуліц нашага горада. Шэраг лекцый прысвечаны тэме Вялікай Айчыннай вайны.
Для дзяцей старэйшага дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту распрацаваны 23 музейныя заняткі. Большасць заняткаў праходзяць у гульнявой форме.
Адкрыцця выстаў праходзяць з удзелам уладальнікаў калекцый, стваральнікаў твораў мастацтва, прадстаўленых на выставе, выкарыстоўваецца відэапрэзентацыя, музычнае суправаджэнне.
У музеі праводзіцца навукова-даследчая праца, накіраваная на вывучэнне гісторыі, культуры, прыроды Ашмянскага раёна. У музеі штогод распрацоўваюцца тэксты новых лекцый, праводзяцца новыя музейныя заняткі, арганізуюцца круглыя сталы і семінары. Супрацоўнікамі музея складаюцца буклеты, прысвечаныя найбольш вядомых месцах і людзям Ашмянскага раёна.
Ўзнагароды музея:
Ашмянскі краязнаўчы музей неаднаразова станавіўся пераможцам у намінацыі «Лепшае ўстанова культуры Ашмянскага раёна». У 2012 г. музею уручаны дыплом за ўдзел у першым нацыянальным форуме «Музеі Беларусі».
Фота - Ашмянскі раённы краязнаўчы музей ім. Ф. Багушэвіча
Графік працы Ашмянскі раённы краязнаўчы музей ім. Ф. Багушэвіча
- Адміністрацыя 9:00 - 18:00 выхадныя субота, нядзеля, панядзелак
- Каса 10:00 - 19:00 выхадныя панядзелак
- Экспазіцыі 10:00 - 19:00 выхадныя панядзелак