Гудзевцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей
Замовіць экскурсію"Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей" быў створаны на базе школьнага літаратурна-краязнаўчага музея, які ў сваю чаргу стварыў настаўнік беларускай мовы і літаратуры Белакоз Алесь Мікалаевіч. Школьны музей прыняў сваіх першых наведвальнікаў 2 лютага 1968 года. Яго адкрыццё было прымеркавана да 130-годдзя з дня нараджэння Кастуся Калінойскага. Першыя экспанаты датуюцца 1965 годам. Спачатку музей размяшчаўся толькі ў адным пакоі (цяпер гэта 1-ая літаратурная зала). У 1981 годзе пабудавалі новую двухпавярховую школу, пасля чаго пад музей быў абсталяваны цэлы будынак старой пастройкі, у якім размясціліся чатыры экспазіцыйныя залы і калідор. Яны былі адчынены ў 1984 годзе.
У 1990 годзе загадам Гродзенскага абласнога упраўлення культуры №10 ад 12.02.1990 г. на аснове рашэння Мастоўскага раённага Савета народных дэпутатаў музей стаў дзяржаўным.
Музей мае Ганаровую грамату пераможцы абласнога конкурсу "Лепшая ўстанова культуры 2002 г." за плённую працу з сельскім насельніцтвам. Ганаровую грамату пераможцы абласнога конкурсу "Лепшая ўстанова культуры 2006 г." за творчы падыход да арганізацыі дзейнасці музея і захаванне літаратурна-краязнаўчай спадчыны.
У цяперашні час музей размяшчае двума музейнымі будынкамі. Агульная плошча дэманстрацыйных залаў 447 м2. Колькасць пастаянных экспазіцый: 10, часовых/перасоўных: 1. Агульная колькасць музейных прадметаў 19548, з іх асноўнага фонду 15019, навукова-вспомагательного 4529.
Музей штогод прымае ўдзел у культурна-масавых мерапрыемствах: "Калядкі" , "Масленіца", "Літаратурная гасціная" . Падчас святкаванняў можна ўбачыць і паўдзельнічаць у народных абрадах калядавання, праводзінах зімы, сустрэчах з пісьменнікамі.
Фота - Гудзевцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей
Экспазіцыі - Гудзевцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей
- Друкаваныя выданні Кнігі і перыядычныя выданні з аўтографамі пісьменнікаў, мастакоў, дзеячаў навукі і культуры; плакаты і буклеты, календары, рукапісы, фотаздымкі і негатывы.
- Этнаграфічныя прылады працы Прылады земляробства, ткацтва, рыбалоўныя снасці.
- Адзенне і абутак Мужчынская і жаночая вопратка, паясы, фартухі, абутак, аксэсуары.
- Этнаграфічныя рэчы хатняга ўжытку Драўляная мэбля (шафы, сталы, крэслы), посуд (збанкі, збаны, міскі, лыжкі), саламяныя скрынкі для захоўвання пшаніцы, круп, мукі, печкавай інвентар.
- Народныя музычныя інструменты Цымбалы, дудачкі і інш.
- Геалогія Узоры карысных выкапняў і мінералаў, перададзеныя з Акадэміі навук, а таксама цікавыя камяні з рэшткамі шкілетаў старажытных раслін і жывёл.
- Археалогія Фрагменты керамічнага посуду ад археолага Алега Трусава, каменныя прылады працы (сякеры, малаткі, нажы), а таксама прадметы, знойдзеныя ў крамянёвых шахтах каля пасёлка Краснасельскі.
- Фалерыстыка Ордэны, значкі, медалі, якімі былі ўзнагароджаны мясцовыя жыхары.
- Нумізматыка Папяровыя грошы, манеты рознага часу.
- Філатэлія Маркі, канверты, старыя паштоўкі.
Графік працы Гудзевцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей
- Адміністрацыя 09:00 - 18:00 выхадныя субота, нядзеля
- Каса 09:00 - 18:00 без выходных
- Экспазіцыі 09:00 - 17:00 без выходных