ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Лідскі гісторыка-мастацкі музей

Замовіць экскурсію
Тып: Гістарычны Размяшчэнне: Ліда, Гродзенская вобласць

Лідскі гісторыка-мастацкі музей быў адчынены 24 красавіка 1959 года. Пад музей быў выдзелены будынак былога піярскага касцела па вуліцы Савецкай. Першымі музейнымі экспанатамі сталі прадметы перададзеныя ад рэдактара газеты "Уперад” Ю. Драгуна: 5 нумароў ваеннай газеты "Уперад”, лістоўкі 1944 года. Аснову нумізматычнай калекцыі залажыў С. Шут, які падараваў музею свой ордэн Вялікай Айчыннай вайны 1 ступені. Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей перадаў калекцыю зброі, чучалы жывел. Паступілі ў фонды прадметы з Ленінградсага артылерыйскага музея: ружжы, шашкі, кулямет "Льюіса", "Максім". Да 1964 года музей быў размешчаны ў цэнтральнай частцы будынка, потым перавялі ў двухэтажную прыбудову. У лістападзе 1964 года у цэнтральнай частцы быў адчынены планетарый. Першая пастаянная экспазіцыя музея – аддзел савецкага перыяду, у 1970 годзе адчынена экспазіцыя аддзела прыроды. У музеі сабраны матэрыялы аб Лідскім падполлі, даследавана тэма грамаддзянскай вайны, гісторыя прадпрыемстваў краю. У 1990-е гады музей быў пераведзены ў былы Дом сямейных урачыстасцей. Лідскі краязнаўчы музей і мастацкая галярэя "Лідзея" былі аб’яднаны ў адну ўстанову культуры - Лідскі гісторыка-мастацкі музей. Па-за музеем праводзяцца мерапрыемствы: "Дзень музея ў школе", вулічныя вернісажы, выставы аднаго дня і прадмета. Распрацаваны і паспяхова працуе праект ў лідскім замку "Замак Гедыміна”. 8 кастрычніка 2008 года музей быў адчынены для наведвання пасля рамонту. Пабудавана пастаянная экспазіцыя "Прырорда Лідчыны”. Наведвальнікам прапануюцца зменныя выставы,якія пазнаемяць з гісторыяй края, лесам людзей, творчасцю мясцовых мастакоў.

Фота - Лідскі гісторыка-мастацкі музей

    Графік працы Лідскі гісторыка-мастацкі музей

    Размяшчэнне на карце - Лідскі гісторыка-мастацкі музей

    Адрас 231300, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Ліда, вул. Перамогі, 37а GPS Google: 53.89156′ N, 53.89156′ E