Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей
Замовіць экскурсіюСмаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей быў створаны рашэннем Савета Міністраў БССР у чэрвені 1984 года. Першапачаткова музей размяшчаўся ў кальвінскім зборы (Сёння Касцёл Святога Міхаіла Архангела). На момант стварэння музея асноўны фонд складаў 254 музейных прадмета. У маі 1986 Міністэрства культуры прапанавала змяніць профіль музея і стварыць адзіны ў рэспубліцы музей-тэатр "Батлейка", але ўжо ў кастрычніку было прынята рашэнне стварыць у Смаргоні музей Беларускага народнага тэатра. Да мая 1987 г. працы былі спыненыя, Міністэрства культуры зноў вярнулася да вырашэння стварэння музея-тэатра «Батлейка». У сувязі з перадачай ў 1989 г. кальвінскага збора каталіцкай супольнасці, музей часова на правах арэнды быў пераведзены на другі паверх будынка крамы па вул. Кутузава, 23 і пачаў працаваць з наведвальнікамі як выставачная зала. 15 снежні 1998 года Смаргонскі райвыканкам прымае рашэнне аб перадачы усяго будынка крамы на баланс аддзела культуры для яго прыстасавання пад музей. З гэтага моманту пачынаецца праца па стварэнні экспазіцыі. У 2004 годзе навукова-метадычнай радай Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея быў зацверджаны тэматыка-экспазіцыйны план і прыняты праект мастацкага рашэння музея. Найбольш актыўная праца па стварэнні экспазіцыі пачалася толькі з 2008 г. 3 ліпеня 2013 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё пастаяннай экспазіцыі музея і будынка музея пасля капітальнага рамонту. Дэманстрацыйная плошча залаў музея складае 211 м2 (выставачная зала), 193 м2 (экспазіцыя). Агульная колькасць музейных прадметаў складае 14 805, з іх асноўнага фонду 9864, навукова-дапаможнага 4941 прадмет.
Экспазіцыі - Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей
- ”Крэва ў ХIV-ХVII стст.” прадстаўлены археалагічныя знаходкі, макет княжацкай вежы замка, постаці салдат.
- ”Смаргонь кірмашовая” прадстаўлены вырабы са скуры, гліны, знакамітыя смаргонскія абаранкі, пудзіла мядзведзя і манекен скамароха, якія адлюстроўваюць гісторыю знакамітай "мядзведжай акадэміі", рынкавыя рады, ровар-кармілец, зімовыя сані, тэатр "Батлейка", карчма.
- ”Святло і цемра: стагоддзе ХХ” у зале адлюстраваны падзеі пачатку ХХ стагоддзя, першая сусветная вайна, Вялікая Айчынная вайна (прадстаўлена дыярама "Мёртвы горад"), а таксама сучасная гісторыя Смаргоншчыны.
- ”Мы ўсе ў край свой закаханыя” экспазіцыя прысвечана знакамітым землякам-выхадцам Смаргоншчыны.
Графік працы Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей
- Адміністрацыя 09:00 - 18:00 выхадныя субота, нядзеля
- Каса 09:00 - 18:00 выхадныя панядзелак
- Экспазіцыі 09:00 - 18:00 выхадныя панядзелак