Касцюковіцкі краязнаўчы музей
Замовіць экскурсіюКасцюковіцкі краязнаўчы музей створаны 18 чэрвеня 1973 г.. У аснову пакладзены фонды музея баявой славы. Раней размяшчаўся ў драўляным доме, а з 1990 г. перамясціўся ў спецыяльна пабудаваны 2- павярховы будынак дэманстрацыйнай плошчай 242,2 м2. Агульная колькасць музейных прадметаў складае 22176, з іх асноўнага фонду - 15438, навукова-дапаможнага - 6738.
З культурна-масавых мерапрыемстваў у музеі праводзяць: "Вечар у музеі - духоўна-эстэтычны адпачынак для ўсёй сям'і", Фестываль творчасці ветэранаў "Не старэюць душой ветэраны", Музейна-педагагічная праграма "Вытокі", Выстава творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі, прэзентацыі выстаў, творчыя вечары і інш. У наяўнасці музея маецца сувенірная прадукцыя, прадстаўленая буклетамі, календарамі, магнітамі, лялькамі-траўніца і інш. Навукова-даследчая дзейнасць, якая праводзіцца ў музеі, накіравана на вывучэнне розных тэматык: "Кастюковщіна. Лакальныя асаблівасці ручніка", "Рамёствы і промыслы Касцюкоўшчыны другой паловы XIX - пачатку ХХ ст.", "Касцюкоўшчына. Этна-архітэктурныя асаблівасці народнага жылля, гаспадарчых пабудоў сялянскага двара канца XIX - пачатку ХХ ст.", "Ахвяры палітычных рэпрэсій на Касцюкоўшчыне ў 20 -50-я гады ХХ ст.", "Костюклвщіна ў гады Вялікай Айчыннай вайны", "Традыцыйная культура харчавання жыхароў Касцюкоўшчыне канца XIX - першай трэці ХХ ст." і інш.
Фота - Касцюковіцкі краязнаўчы музей
Экспазіцыі - Касцюковіцкі краязнаўчы музей
- ”Археалогія” у калекцыю ўваходзяць адзінкавыя знаходкі на тэрыторыі раёна: каменныя сякеры, матыкі, ядра, праселкі, знаходкі, выяўленыя пры раскопках гарадзішча Старажытнай Русі ў в. Канічы ў 1996 годзе - фрагменты ляпной керамікі, вырабы з косці жывёл, вырабы з металу. Нуклеусы - фрагменты апрацаванага крэменю.
- ”Баністыка” у калекцыю ўваходзяць папяровыя грошы перыяду Расійскай Імперыі, РСФСР, СССР, Беларускай ССР, Беларусі і папяровыя грошы іншых дзяржаў: Германіі, Венгрыі, Японіі, Польшчы і інш.
- ”Ваенная гісторыя. Зброя ” у калекцыю аднесена агнястрэльная зброя: вінтоўкі трохлінейныя, рэвальверы "Наган", "Маўзер", аўтамат "Шмайсер", стрэльбы гладкаствольныя, гармата артылерыйская 48 мм.; халодная зброя: штыкі, штык-нажы, корцік, шабля; боепрыпасы (гільзы патронаў, порах, кажухі гранат) і вайсковы рыштунак (пляшкі, кацялкі, сумкі афіцэрскія).
- ”Графіка” ў калекцыі прадстаўлены плакаты на рускай і беларускай мовах, прысвечаныя святам: Дзень Перамогі, Дзень Ведаў, Дзень Касманаўтыкі і інш.
- ”Выяўленчыя творы” у калекцыю ўваходзяць музейныя прадметы жывапісу, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Карціны мастакоў-землякоў Бархаткова А.С., Бархаткова І.А., Каралькова В.М., Захаранкі А.М., жывапісныя пано на зрэзе бярозы Чычаева Я.С.. Карціны беларускіх мастакоў Васіленка Н.Е., Федарэнка Н.М., Первушынскіх Б.І. і інш., скульптурныя выявы гістарычных асоб у гіпсе і метале, плакеты, макеты іінш.
- ”Кніжны фонд” ў калекцыю ўключаны старадрукаваныя кнігі, збор твораў У.І.Леніна, кнігі беларускіх і савецкі пісьменнікаў.
- ”Кіно-фона дакументы” у калекцыю ўваходзяць грампласцінкі фірмаў "Мелодыя", "Акорд", "Muzg", "Supraphon", "Ligo Rigas" і гнуткія плыты "Кругагляд - музычны сувенір", кампакт-дыскі з запісамі песень і музыкі савецкіх і замежных выканаўцаў, DVD дыскі з запісамі фільмаў пра пісьменнікаў-землякоў, беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.
- ”Фонд Літаратурнага музея народнага паэта А.А. Куляшова ” у калекцыю ўваходзяць фатаграфіі, дакументы, кнігі з аўтографамі А.Куляшова, асабістыя рэчы, скульптурныя выявы, карціны, прадметы побыту, адзенне, музычныя інструменты, якія належаць Народнаму паэту А.А.Куляшову.
- ”Нумізматыка” у калекцыю аднесены манеты Расійскай Імперыі, СССР і інш.
- ”Персаналіі” прадстаўлены дакументы, кнігі, рукапісы, асабістыя дакументы і асабістая перапіска знакамітых землякоў: пісьменнікаў, паэтаў, заслужаных настаўнікаў, лекараў, юрыстаў, сувязістаў, ветэранаў вайны і працы і інш.
Графік працы Касцюковіцкі краязнаўчы музей
- Адміністрацыя 08:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля
- Каса 08:00 - 17:00 выхадныя панядзелак
- Экспазіцыі 08:00 - 17:00 выхадныя панядзелак