Краснапольскі гісторыка-этнаграфічны музей
Замовіць экскурсіюКраснапольскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей заснаваны ў г. п. Краснаполле па рашэнні Краснапольскага раённага Савета народных дэпутатаў ад 19 лістапада 1991 года. Адкрыты для наведвальнікаў у 1994 годзе ў былым будынку раённага вузла сувязі. Дэманстрацыйная плошча залаў музея складае 300 м2. Дзейнічаюць 4 пастаянных экспазіцыйных зала і міні-выстава. Агульная колькасць музейных прадметаў налічвае 3750, з іх асноўнага фонду 3344, навукова-дапаможнага 406. Музей арганізуе лекцыі для ўстаноў адукацыі "Зямля нашых продкаў", "Сямейная абраднасць", "Партызанскія фарміравання на тэрыторыі Краснапольскага раёна», а таксама музейныя заняткі "Цікавыя рэчы ў сялянскай хаце", "Наш Краснапольскі касцюм ".
Фота - Краснапольскі гісторыка-этнаграфічны музей
Экспазіцыі - Краснапольскі гісторыка-этнаграфічны музей
- міні-выстава прысвечана асноўным падзеям гісторыі, асаблівасцям побыту і этнаграфіі насельніцтва Краснапольскага раёна.
- ”Этнаграфія і побыт Краснопольщыны канца XIX - пачатку XX стст.” у экспазіцыі прадстаўлены прадметы побыту і рамесныя вырабы насельніцтва Краснапольшчыне канца XIX - пачатку XX стст.
- ”Вялікая Айчыннай вайна” экспазіцыя прадстаўлена раздзеламі: "Акупацыя раёна - рэжым гвалту і здзекаў", "Партызанскі рух на Краснапольшчыне", "Вызваленне Краснапольскага раёна", "Нашы землякі на франтах Вялікай Айчыннай вайны".
- ”Боль Чарнобыля” экспазіцыя прадстаўлена фатаграфіямі і дакументамі, якія распавядаюць аб ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў Краснапольскім раёне.
- ”Гісторыя Краснапольскага народнага тэатра” У экспазіцыі знаходзяцца тэатральныя афішы і ўзнагароды, фатаграфіі са сцэнамі з тэатральных пастановак.
Графік працы Краснапольскі гісторыка-этнаграфічны музей
- Адміністрацыя 08:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля
- Каса 09:00 - 18:00 выхадныя панядзелак
- Экспазіцыі 09:00 - 18:00 выхадныя панядзелак