ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Капыльскі раённы краязнаўчы музей

Замовіць экскурсію
Тып: Краязнаўчы Размяшчэнне: Капыль, Мiнская вобласць

Гісторыя Капыльскага раённага краязнаўчага музея пачынаецца з снежня 1978 г., калі было прынята рашэнне Капыльскага РКП (б) аб адкрыцці раённага краязнаўчага музея на плошчы 120 м. кв. ў будынку раённага аддзела статыстыкі. Першапачаткова існавала чатыры тэматычныя раздзелы: «Гісторыя краю ў дасавецкі перыяд: этнаграфія і побыт», «Кастрычніцкія падзеі 1917-га. Грамадзянская вайна і сацыялістычнае будаўніцтва», «Вялікая Айчынная вайна», «Таленавітая Капыльшчына». 14 мая 2000 года пасля рэканструкцыі, будынак музея-помніка гісторыі канца XIX ст., (былая гарбарная майстэрня, дзе пачынаў сваю працоўную дзейнасць Ц. Гартны (З. Жылуновіч)) прыняў першых наведвальнікаў. У 2006 г. музей зарэгістраваны як юрыдычная асоба - Дзяржаўная ўстанова «Капыльскі раённы краязнаўчы музей». Музей размешчаны ў 3 будынках дэманстрацыйнай плошчай залаў 292.2 м.кв. Агульная колькасць музейных прадметаў складае 25470, з іх асноўнага фонду - 21412, навукова - дапаможнага - 4058. Усе музейныя прадметы размешчаны ў 7 пастаянных экспазіцыях.

У 2005 годзе калектыў музея быў узнагароджаны дыпломам упраўлення культуры Мінаблвыканкама, як пераможца абласнога агляду-конкурсу стану работы дзяржаўных музеяў вобласці, прысвечанага 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў намінацыі «Навукова-асветніцкая праца». У 2006 годзе музей стаў пераможцам абласнога штогадовага спаборніцтва сярод аддзелаў культуры раённых выканаўчых камітэтаў і ўстаноў культуры вобласці на лепшую пастаноўку работы па развіцці культуры ў намінацыі «Лепшы музей года». У 2008 годзе «Капыльскі раённы краязнаўчы музей» быў намінаваны на спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва «За духоўнае адраджэнне». У 2009 годзе рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта калектыву музея была прысуджана спецыяльная прэмія ў намінацыі «Музейная справа».

З культурна-масавых мерапрыемстваў у музеі праводзяцца лекцыі «Культура і побыт габрэйскага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў XIX - пачатку XX стст.», «Эдвард Вайніловіч - асветнік Капыльской зямлі», «Гісторыя развіцця ткацтва на Капыльшчыне», «Ручнік - яркі носьбіт традыцый ткацтва на Капыльшчыне»; на аснове музейных калекцый у выглядзе інтэрактыўных гульняў праходзяць музейныя ўрокі: «Ліст з 1944 г.», «Пачатковая школа», «Рэчы з бабулінага гарышча», «Падарожжа ў мінулае»; кожную суботу ў экспазіцыі праходзіць музейнае мерапрыемства «Апекуны шчасця», якое раскрывае ролю прадметаў этнаграфіі ў правядзенні беларускага вяселля. Навукова-даследчая дзейнасць музея накіравана на ажыццяўленне сумесных праектаў: «Уклад у сусветную культуру ураджэнцаў Капыльшчыны, якія эмігравалі ў пачатку ХХ стагоддзя» (з Германіяй), «Зялёны маршрут: міжрэчча Мажі і Марочы» (з ПРААН), «Апекуны шчасця» (з Германіяй), «Габрэі: культура і побыт» (з Ізраілем).

Заўвага: 2 нядзелюямесяца - уваход вольны.

Фота - Капыльскі раённы краязнаўчы музей

    Графік працы Капыльскі раённы краязнаўчы музей

    Размяшчэнне на карце - Капыльскі раённы краязнаўчы музей

    Адрас 223927, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., г. Капыль, пл. Леніна, 4 GPS Google: 53.151551′ N, 53.151551′ E