ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Чэрвенскі раённы краязнаўчы музей

Замовіць экскурсію
Тып: Этнаграфічны Выставачныя экспазіцыі: 3 Размяшчэнне: Чэрвень, Мiнская вобласць

Установа культуры "Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей" была заснавана ў 1992 г., музей размясціўся ў будынку былой Ігуменскай павятовай управы пабудовы пачатку XX ст. Рашэнне аб адкрыцці Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея было прынята выканкамам раённага Савета народных дэпутатаў 1 студзеня 1992 года. Экспазіцыі размяшчаюцца ў трох залах, плошча экспазіцыйных памяшканняў складае 329 м2, агульная колькасць музейных прадметаў - 8012, з іх асноўнага фонду - 7 740, навукова-дапаможнага - 1 131 (на 1 студзеня 2012 г.). Музей мае 14 калекцый, сярод якіх дакументы, нумезматыка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, прадметы побыту і этнаграфія, друкаваныя выданні, фотадакументы.

З 2008 года ў якасці часткі экспазіцыі ў вядзенне Чэрвеньскага музея перададзены музей Станіслава Манюшкі, беларускага і польскага кампазітара, які нарадзіўся ў в. Убель на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Акрамя тэматычных экскурсій па асноўных экспазіцыях арганізоўваюцца экскурсіі па часавых выставах на працягу года, экспанаты для якіх знаходзяцца ў фондах іншых устаноў, а таксама на аснове фондавых калекцый. Распрацавана музейна-педагагічная праграма "Мой край завецца Беларуссю", штогод праводзяцца навуковыя краязнаўчыя канферэнцыі, працуе краязнаўчы клуб «Бонда».

Навуковымі супрацоўнікамі музея вядзецца пошук малавядомых фактаў па гісторыі краю, запіс успамінаў ветэранаў вайны, былых вязняў канцлагераў, людзей, якія перажылі акупацыю; вывучэнне этнаграфіі і фальклору Ігуменшчыны. Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей супрацоўнічае з раённымі музеямі Мінскай вобласці, музеем Максіма Багдановіча, музеем Янкі Купалы, Нацыянальным музеем гісторыі беларускай літаратуры.

Фота - Чэрвенскі раённы краязнаўчы музей

    Экспазіцыі - Чэрвенскі раённы краязнаўчы музей

    1. Гісторыя Ігуменшчыны археалагічныя знаходкі, прадметы сялянскага побыту і прылады рамеснікаў XIX-пачатку XX стст., фотаздымкі, дакументы
    2. Вялікая Айчынная вайна на Чэрвеньшчыне дакументы, фотаздымкі, асабістыя рэчы, успаміны землякоў - Герояў Савецкага Саюза, былых партызан і падпольшчыкаў
    3. Культурныя дасягненні Чэрвеньшчыны прадстаўлены матэрыялы, прысвечаныя знакамітым землякам: кампазітару Станіславу Манюшка, мастаку Хаіму Суціну, пісьменніку Міхасю Пенкрату і інш.

    Графік працы Чэрвенскі раённы краязнаўчы музей

    Размяшчэнне на карце - Чэрвенскі раённы краязнаўчы музей

    Адрас 223210, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, г. Чэрвень, плошча Свабоды, 8 GPS Google: 53.706869′ N, 53.706869′ E