Музей Цэнтр драўлянай скульптуры в Цераблічы
Замовіць экскурсіюЦэнтр драўлянай скульптуры ў в Цяраблічы быў створаны па ініцыятыве народнага майстра Івана Піліпавіча Супрунчыка - удзельніка шматлікіх рэспубліканскіх выстаў і пленэраў, тройчы лаўрэата Міжнароднага фестывалю "Славянскі базар" у Віцебску. Мастак адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне", з'яўляецца членам Беларускага Саюза мастакоў народнай творчасці. Музей у вёсцы Цяраблічы знаходзіцца ў вясковай бібліятэцы ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Музей этнаграфіі ў Цяраблічах створаны ў 1996 годзе. У 2001 г. музею прысвоена званне "Народны". У 2010 рашэннем Столінскага раённага выканаўчага камітэта быў створаны цэнтр драўлянай скульптуры. У музеі сабрана больш за тысячу прадметаў старога вясковага побыту навакольных вёскак. Акрамя прадметаў побыту, у музеі сабрана калекцыя драўляных скульптур, якія ілюструюць мясцовыя паданні і абрады, якія захаваліся яшчэ з язычніцкіх часоў. Большасць з іх звязана з цыклам жыцця чалавека: нараджэннем, жаніцьбай і смерцю.
Дэманстрацыйная плошча музея складае 420 м2. Дзейнічае 10 пастаянных і 5 часовых экспазіцый. Агульная колькасць музейных прадметаў складае 1.435, з іх асноўнага фонду 1300, навукова-дапаможнага 135.
Фота - Цэнтр драўлянай скульптуры в Цераблічы
Экспазіцыі - Цэнтр драўлянай скульптуры в Цераблічы
- Інтэр”ер сялянскай хаты прадстаўлены калыска, абразы, ручнікі, ткацкі станок, крэслы і інш.
- Адзенне сялян в Цераблічы у экспазіцыі прадстаўлена льняное штодзённае адзенне сялян XIX - пачатку XIX стст.: мужчынскае і жаночае, дзіцячае і дарослае, а таксама вясельныя строі.
- Абрады нашых продкаў у аддзел уваходзяць абрады, апісанне якіх узята ў старажылаў вёскі, напрыклад вясельны абрад. Некаторыя абрады праілюстраваны.
- Аддзел земляробства прадстаўлены прадметы, якімі карысталіся сяляне: саха, драўляная матыка, сярпы, вілы, каса, граблі і інш.
- Інструменты і вырабы хатняга промыслу у экпазіціі прадстаўлены прадметы дрэваапрацоўкі: сякера, карыта, станок для тачэння калоў.
- Пчалаводства і рыбалоўства gрадстаўлены кармушкі, лапаткі для даставання мёду; лодка з чорнага дуба, матэрыялы для пляцення сетак, якар і іншыя прадметы для рыбалоўства.
- Палескія былі ў творчасці І.П. Супрунчыка у экспазіцыі прадстаўлены ўнікальныя драўляныя скульптуры і кампазіцыі: "Вяселле", "Калядкі", "Ісус Хрыстос і яго 12 апосталаў"; жывапіс - "Мужык у коле", "Звон Чарнобыля", "Цярновая вянок Чарнобыля" і інш.
- Культура і побыт нашых продкаў прадстаўлена адзенне і абутак жыхароў вёскі, матэрыялы па гісторыі Палесся, зямельныя дакументы часоў Сталыпінская рэформы, судовыя заключэнні па зваротах грамадзян, рэдкія кнігі.
- Вялікая Айчынная вайна у экспазіцыі прадстаўлены лісты, пахаванкі, фатаграфіі, альбомы, узнагароды ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і воінаў-афганцаў.
- Край вытокаў нашай спадчыны тут прадстаўлены фальклорныя матэрыялы вёскі, легенды, паданні, песні вясельнага абраду, Дажынак, Купалля і інш.
Графік працы Цэнтр драўлянай скульптуры в Цераблічы
- Адміністрацыя 10.00 - 13.00 выхадныя панядзелак
- Каса 10.00 - 13.00 выхадныя панядзелак
- Экспазіцыі 10.00 - 13.00 выхадныя панядзелак