ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Музей Дугі Струве

Замовіць экскурсію
Тып: Навукі і тэхнікі Размяшчэнне: Гальшаны, Гродзенская вобласць

Музей Дугі Струве «Дуга якая аб`ядноўвае народы і культуры» быў заснаваны ў 2012 годзе на базе інфармацыйна-краязнаўчага цэнтра Гальшанскай сельскай бібліятэкі, з мэтай раскрыцця гісторыка-культурнага патэнцыялу рэгіёнаў па якіх праходзіць Дуга Струве, яе навуковай значнасці, прыцягнення дзяцей і моладзі да вывучэння сусветнай спадчыны, умацавання турыстычнага статусу аб`екта. Праз тэрыторыю Ашмянскага раёна, паблізу вёскі Тупішкі Гальшанскага сельскага Савета праходзіць геадэзічная Дуга Струве, занесеная ў 2005 годзе ў спіс сусветнай гісторыка-культурнай спадчыны ЮНЕСКА. У экспедыцыі Васіля Струве прымаў удзел ураджэнец Ашмяншчыны, беларускі навуковец географ і геадэзіст Іосіф Ходзька. Гэты факт спрыяў збору і папулярызацыі бібліятэчнымі работнікамі інфармацыі аб аб`екце. У музеі сабрана інфармацыя аб аб`екце, народах, культуры і традыцыях рэгіёнаў тых дзяржаў, праз якія праходзіць Дуга Струве і прадастаўляецца шырокаму колу карыстальнікаў, як з дапамогай віртуальных магчымасцяў, так і шляхам непасрэднага экспанавання.

У музеі прадстаўлены геаграфічныя карты і кнігі, прысвечаныя Дузе Струве, партрэты яе стваральнікаў - Карла Тэннера, Васіля Струве і Іосіфа Ходзька. Сабрана інфармацыя аб усіх знойдзеных геадэзічных пунктах дугі, і прадстаўлены іх каардынаты. На сённяшні дзень у музеі сабраны экспазіцыйны і інфармацыйны матэрыял аб культуры і традыцыях дзяржаў (рэгіёнаў), па якіх прайшла Дуга Струве. Папаўняецца інфармацыйны банк даных аб геадэзічных аб`ектах дзесяці краін.

Фота - Музей Дугі Струве

    Графік працы Музей Дугі Струве

    Размяшчэнне на карце - Музей Дугі Струве

    Адрас 231120, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., Ашмянскі раён, в. Гальшаны, вул. Ашмянская, 3 GPS Google: 54.258845′ N, 54.258845′ E