ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Музей Галерэя Кастуся Качана

Замовіць экскурсію
Тып: Мастацкі Выставачныя экспазіцыі: 2 Размяшчэнне: Навагрудак, Гродзенская вобласць

Галерэя вядомага беларускага мастака Кастуся Качана - адна з першых прыватных мастацкіх галерэй Беларусі, размешчана ў самым сэрцы старадаўняга горада Навагрудак.

Кастусь Качан - адзін з лепшых мастакоў-пейзажыстаў рэспублікі, чые працы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва Рэспублікі Беларусь, мностве іншых музеяў Беларусі і замежжа, у прыватных галерэях па ўсім свеце (Германіі, Чэхіі, ЗША, Кітаі, Турцыі, Мексіцы і інш.). Мастацтвазнаўцы заслужана называюць Кастуся Качана песняром беларускіх мястэчак.

У трохпавярховым будынку карціннай галерэі, выкананым у стылі традыцыйнай шляхецкай сядзібы, знаходзяцца дзве выставачныя залы, а таксама майстэрня. Тут можна палюбавацца зачаравальнымі сваёй спакойнай прыгажосцю краявідамі і нацюрмортамі Кастуся Качана. Таксама тут знаходзяцца экспанаты шклозавода «Нёман», старадаўняя мэбля і прадметы побыту.

У галерэі праводзяцца экскурсіі і майстар-класы, творчыя мерапрыемствы, тут можна выпіць кавы пад жывую музыку, набыць на памяць паштоўкі і рэпрадукцыі.

Фота - Галерэя Кастуся Качана

    Экспазіцыі - Галерэя Кастуся Качана

    1. Першая зала галерэі карціны позняга перыяду творчасці Кастуся Качана.
    2. Другая зала галерэі карціны ранняга перыяду творчасці Кастуся Качана; экспанаты шклозавода «Нёман», пачынаючы з сярэдзіны 19 стагоддзя, стыль канструктывізм, прадстаўлены ў вырабах са шкла, каляровыя кампазіцыі - зялёная, карычневая, бірузовая, чырвоная, розны стыль і розныя гады стварэння; старадаўняя мэбля і прадметы побыту.

    Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Галерэя Кастуся Качана

    Графік працы Галерэя Кастуся Качана

    Размяшчэнне на карце - Галерэя Кастуся Качана

    Адрас Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, г. Навагрудак, вул. Замкавая, 9 GPS Google: 53.600139′ N, 53.600139′ E