ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Музей Гасцёўня Ўладзiслава Галубка

Замовіць экскурсію
Тып: Музычны Выставачныя экспазіцыі: 2 Размяшчэнне: Мінск, Мiнская вобласць

"Гасцёўня Уладзіслава Галубка" - пастаянная экспазіцыя філіяла "Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь". Тут прадстаўлены дакументы і гістарычныя сведчанні аб жыцці і творчай дзейнасці першага народнага артыста БССР Уладзіслава Галубка з фондавай калекцыі музея. Пры фарміраванні выставы выкарыстоўваліся матэрыялы з Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. У гасцінай праходзяць творчыя сустрэчы і музычныя мерапрыемствы, сталі ўжо традыцыйнымі пасяджэнні Клуба ветэранаў сцэны. Акрамя пастаяннай экспазіцыі, прысвечанай Уладзіслава Галубку, у філіяле працуе выставачная зала, дзе праводзяцца часовыя тэматычныя выставы.

Уладзіслаў Галубок (1882-1937) - беларускі драматург, мастак, акцёр і рэжысёр. Нарадзіўся на станцыі Лясная пад Баранавічамі ў сям'і чыгуначніка. Сваю творчую дзейнасць пачаў у 1906 годзе. Стварыў чатыры дзясятка п'ес з жыцця беларускага народа, сярод якіх меладрамы, камедыі, фарсы, вадэвілі, карціны "На рацэ Бярозе", "Раніцай", "Туманы". У 1920 годзе ён стварыў свой тэатр, які называлі "Трупа Галубка". З 1932 года гэты калектыў стаў Трэцім беларускім дзяржаўным тэатрам. У 1937 У.Галубок быў асуджаны па абвінавачванні ў нацыяналізме, антысавецкай прапагандзе і расстраляны. Рэабілітавалі яго праз 21 год.

Фота - Гасцёўня Ўладзiслава Галубка

    Экспазіцыі - Гасцёўня Ўладзiслава Галубка

    1. выставачная зала праводзяцца часовыя тэматычныя выставы.
    2. прадстаўлены дакументы і гістарычныя сведчанні аб жыцці і творчай дзейнасці першага народнага артыста БССР Уладзіслава Галубка з фондавай калекцыі музея.

    Графік працы Гасцёўня Ўладзiслава Галубка

    Размяшчэнне на карце - Гасцёўня Ўладзiслава Галубка

    Адрас 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Старавіленская, 14 GPS Google: 53.909045′ N, 53.909045′ E