Літаратурны музей Максіма Гарэцкага
Замовіць экскурсіюЛітаратурны музей Максіма Гарэцкага быў адкрыты ў 1989 годзе і размясціўся ў адноўленай бацькавай хаце Максіма Гарэцкага па ініцыятыве Уладзіміра Караткевіча і мясцовых Мсціслаўскіх уладаў. Яна ўяўляе сабой тыповую вясковую жылую пабудову к. XIX ст., у якой аб'яднаныя тры часткі: цёмная (цёплая) хата, сенцы і светлая (халодная) хата. Экспазіцыя, якая сёння сустракае наведвальнікаў, была адкрыта ў 1993 годзе. Яна ўключае дзве залы: літаратурна-дакументальны і этнаграфічна-бытавы. Першая частка экспазіцыі прысвечана жыццёваму шляху Максіма Гарэцкага, распавядае пра яго складаны, трагічны лёс. Другая - знаёміць з гісторыяй сям'і пісьменніка, а таксама узнаўляе інтэр'ер вясковай хаты, у якой нараджаліся і жылі прадстаўнікі славутага роду Гарэцкіх.
Фота - Літаратурны музей Максіма Гарэцкага
Графік працы Літаратурны музей Максіма Гарэцкага
- Адміністрацыя 10:00 - 17:00 выхадныя нядзеля, панядзелак
- Каса 10:00 - 17:00 выхадныя нядзеля, панядзелак
- Экспазіцыі 10:00 - 17:00 выхадныя нядзеля, панядзелак