ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Музей «Беларуская хатка»

Замовіць экскурсію
Тып: Гістарычны Размяшчэнне: Мінск, Мiнская вобласць

Музей "Беларуская хатка" з'яўляецца філіялам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Адкрыўся ў 1991 г. Экспазіцыя размясцілася ў доме, які мае вялікую каштоўнасць для гісторыі нацыянальнай культуры. Менавіта ў гэтым доме, з кастрычніка 1916 года па люты 1917, жыў геній беларускай літаратуры М.Багдановіч. Тут разгорнута экспазіцыя, аформленая ў стылі "мадэрн", якая з'яўляецца своеасаблівым арганічным працягам аднаго з раздзелаў асноўнай экспазіцыі Літаратурнага музея М.Багдановіча (тэма вяртання паэта на Радзіму). Гэта самастойная экспазіцыя, дзе падрабязна распавядаецца пра мінскі перыяд жыцця і творчасці паэта, нацыянальны і літаратурна-грамадскі руху ў Мінску ў час 1-й Сусветнай вайны. Цалкам адноўлены мемарыяльны пакой Максіма Багдановіча, часткова - пакоі беларускага пісьменніка Зм.Бедулі і яго сясцёр. Адным з самых цікавых экспанатаў "Беларускай хаткі" з'яўляецца старажытны лялечны тэатр-батлейка, які ў злучэнні з усёй экспазіцыяй стварае арганічны сінтэз музея і тэатра. Агульная плошча экспазіцыі складае 92,1 кв. м.

На сённяшні дзень музей зачынены на капітальны рамонт. Праходзіць аднаўленне экспазіцыі.

Фота - Музей «Беларуская хатка»

    Размяшчэнне на карце - Музей «Беларуская хатка»

    Адрас 220007, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Рабкораўская, 19 GPS Google: 53.88816′ N, 53.88816′ E