ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Музей гісторыі слуцкіх паясоў

Замовіць экскурсію
Тып: Гістарычны Выставачныя экспазіцыі: 6 Размяшчэнне: Слуцк, Мiнская вобласць

У 30 - х гадах XX стагоддзя ў г. Слуцку была створана артэль, якая аб'яднала ткачых і вышывальшчыц, якія валодалі прыёмамі традыцыйнага народнага рамяства. У 1960 артэль была рэарганізавана ў Слуцкую фабрыку мастацкіх вырабаў. У цяперашні час Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства мастацкіх вырабаў «Слуцкія паясы» уваходзіць у склад Дзяржаўнага вытворча-гандлёвага аб'яднання «Беларускія мастацкія промыслы», падпарадкоўваецца Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і адносіцца да прадпрыемстваў дзяржаўнай формы ўласнасці. РУП «Слуцкія паясы» спецыялізуецца на выпуску тканых вырабаў, вырабаў з вышыўкай, пасцельнай і сталовай бялізны, сувенірнай прадукцыі, пражы, падшываных коўдраў, падушак, наматрацнікаў, мяккай цацкі і іншай прадукцыі. У цяперашні час пры фабрыцы дзейнічае Музей гісторыі слуцкіх паясоў. У фае музея знаходзіцца сувенірная крама, у якой можна набыць сувеніры, вырабленыя на прадпрыемствах «Беларускіх мастацкіх промыслаў».

Фота - Музей гісторыі слуцкіх паясоў

    Экспазіцыі - Музей гісторыі слуцкіх паясоў

    1. «Пласты гісторыі» Розныя сусветныя цывілізацыі і значэнне пояса ў кожнай.
    2. «Слуцкі пояс» Шэдэўры беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
    3. «Фрагмент палаца Радзівілаў» Гістарычныя асобы вачыма скульптара-мастака.
    4. «Мануфактура» Адноўлены па чарцяжах ткацкі станок.
    5. «Сакральная зона» Сакральныя прадметы літургічнага культу з элементамі Слуцкага пояса.
    6. «Народная зона» Пояс, і яго функцыі ў традыцыйнай культуры беларусаў.

    Графік працы Музей гісторыі слуцкіх паясоў

    Размяшчэнне на карце - Музей гісторыі слуцкіх паясоў

    Адрас 223610, горад Слуцк, вул. Максіма Багдановіча, 8 GPS Google: 53.023806′ N, 53.023806′ E