ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Віцебскі музей «Цэнтр сучаснага мастацтва»

Замовіць экскурсію
Тып: Мастацкі Размяшчэнне: Віцебск, Віцебская вобласць

Віцебскі музей «Цэнтр сучаснага мастацтва» быў адкрыты для наведвання ў 2004 пасля далучэння да яго выставачнай залы Беларускага саюза мастакоў, на базе якога музей ажыццяўляе выставачную дзейнасць. Асноўнай мэтай стварэння музея сталі падтрымка і папулярызацыя творчасці сучасных мастакоў, развіццё традыцый Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. Кожныя тры тыдні госці могуць наведваць выставачныя залы музея, дзе адкрываюцца новыя выставы работ сучасных мастакоў Віцебска, іншых гарадоў Беларусі і замежных краін.

У рамках музея «Цэнтр сучаснага мастацтва» таксама адкрываецца музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. У аснову экспазіцыі ўваходзяць 27 стэндаў, на якіх прадстаўлены этапы гісторыі вучылішча і віцебскія перыяды жыцця М. Дабужынскага, М. Шагала, К. Малевіча, Л. Лісіцкага, В. Ермалаевай, Н. Коган, Д. Якерсон і інш. Колькасць адзінак захоўвання прыкладна 2237, а адной з самых значных з'яўляецца калекцыя творчых работ мастакоў па выніках пленэраў «Малевіч. Уновіс. Сучаснасць».  

Пры выставачнай зале музея дзейнічае мастацкая студыя «Чысты колер». Супрацоўнікі музея пастаянна праводзяць экскурсіі, музейна-педагагічныя заняткі, чытаюць лекцыі, прымаюць удзел у навуковых канферэнцыях і міжнародных праектах.

Фота - Віцебскі музей «Цэнтр сучаснага мастацтва»

    Графік працы Віцебскі музей «Цэнтр сучаснага мастацтва»

    Размяшчэнне на карце - Віцебскі музей «Цэнтр сучаснага мастацтва»

    Адрас г. Віцебск, пр. Фрунзэ, 11 GPS Google: 55.192175′ N, 55.192175′ E