Музей Мастацкая галерэя Уладзіміра Пракапцова ф-л Добрушскага краязнаўчага музея
Замовіць экскурсію
Тып: Мастацкі
Размяшчэнне: Добруш, Гомельская вобласць
Мастацкая галерэя Ўладзіміра Пракапцова была адкрыта 13 кастрычніка 2008 года па ініцыятыве Ўладзіміра Пракапцова. Знакаміты беларускі мастак перадаў у дар каля сарака палотнаў, пасля чаго музей стаў папаўняцца не толькі працамі Пракапцова, але і творамі іншых беларускіх майстроў. У фондах музея захоўваюцца калекцыі этнаграфіі, жывапісу сучасных беларускіх мастакоў, распрацавана і дзейнічае музейна-адукацыйная праграма "Мой край - ты песня і легенда".
Уладзімір Іванавіч Пракапцоў на сённяшні дзень з'яўляецца генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, а акрамя таго членам камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. Уладзімір Іванавіч вядомы таксама як кандыдат мастацтвазнаўства, мастак і Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
Фота - Мастацкая галерэя Уладзіміра Пракапцова ф-л Добрушскага краязнаўчага музея
Графік працы Мастацкая галерэя Уладзіміра Пракапцова ф-л Добрушскага краязнаўчага музея
- Адміністрацыя 10:00 - 17:00 выхадныя панядзелак, аўторак
- Каса 10:00 - 17:00 выхадныя панядзелак, аўторак
- Экспазіцыі 10:00 - 17:00 выхадныя панядзелак, аўторак