ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Музей Мастацкая галерэя Уладзіміра Пракапцова ф-л Добрушскага краязнаўчага музея

Замовіць экскурсію
Тып: Мастацкі Размяшчэнне: Добруш, Гомельская вобласць
Мастацкая галерэя Ўладзіміра Пракапцова была адкрыта 13 кастрычніка 2008 года па ініцыятыве Ўладзіміра Пракапцова. Знакаміты беларускі мастак перадаў у дар каля сарака палотнаў, пасля чаго музей стаў папаўняцца не толькі працамі Пракапцова, але і творамі іншых беларускіх майстроў. У фондах музея захоўваюцца калекцыі этнаграфіі, жывапісу сучасных беларускіх мастакоў, распрацавана і дзейнічае музейна-адукацыйная праграма "Мой край - ты песня і легенда".

Уладзімір Іванавіч Пракапцоў на сённяшні дзень з'яўляецца генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, а акрамя таго членам камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. Уладзімір Іванавіч вядомы таксама як кандыдат мастацтвазнаўства, мастак і Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Фота - Мастацкая галерэя Уладзіміра Пракапцова ф-л Добрушскага краязнаўчага музея

    Графік працы Мастацкая галерэя Уладзіміра Пракапцова ф-л Добрушскага краязнаўчага музея

    Размяшчэнне на карце - Мастацкая галерэя Уладзіміра Пракапцова ф-л Добрушскага краязнаўчага музея

    Адрас 247050, Гомельская вобл., г. Добруш, вул. Князя Ф.І.Пацкевіча, 1 GPS Google: 52.425248′ N, 52.425248′ E